Сяргій Жадан | |
Сяргій Жадан, 2022 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 жніўня 1974[1] (50 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, паэт, пісьменьнік, перакладнік, эсэіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, сцэнічны артыст, сьпявак |
Гады творчасьці | 1990 — цяпер |
Кірунак | паэт, празаік, перакладчык, музыка |
Мова | украінская мова, нямецкая, ангельская мова і расейская мова |
Узнагароды | прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (2022) Leipzig Book Fair Prize[d] (2018) Brücke Berlin Award[d] (2014) Hannah Arendt Prize[d] (2022) Book of the Year BBC Ukraine[d] (2006) Book of the Year BBC Ukraine[d] (2010) Joseph Conrad Award[d] (2009) Hubert-Burda-Preis für junge Lyrik[d] (2006) Golden Writers of Ukraine[d] (2012) Book of the Year BBC Ukraine[d] (2014) прэмія „Ангелус“[d] (2015) Q16720807? (2016) ЛітАкцент року[d] (2017) Прэмія імя Васіля Стуса[d] (2017) ЛітАкцент року[d] (2018) Jerzy Giedroyc Prize[d] (2022)
|
http://zhadan.info/ |
Сяргі́й Жада́н (па-ўкраінску: Сергій Вікторович Жадан; нарадзіўся 23 жніўня 1974 году ў горадзе Старабельск, Луганская вобласьць, Украіна) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Ляўрэат шматлікіх літаратурных узнагародаў. Вызнаецца за аднаго з самых таленавітых сучасных літаратараў Украіны.
У 1996 годзе Жадан скончыў Харкаўскі нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці германістыка, у 1999 годзе — асьпірантуру пры ім. Быў сябрам літаратурнае карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».
Сяргій Жадан вядомы таксама як арганізатар літаратурных фэстываляў, рок-канцэртаў, пэрфомансаў. Ён прымаў актыўны ўдзел у мастацкім аздабленьні акцый грамадзянскай непакоры ў Харкаве падчас Аранжавай рэвалюцыі.
Цяпер працуе выкладчыкам у сваёй alma mater, стала жыве ў Харкаве.
Уначы 11 лютага 2017 году літаратар, які прыехаў на кніжную выставу ў Менск і Стральцоўскі паэтычны фэст, быў затрыманы беларускімі сілавікамі ў сваім пакоі ў гатэлі. Прычына — знаходжаньне ў расейскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасьці». Жадан правёў ноч у камэры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін[2]. Пасьля розгаласу і скандалу, беларускае МЗС анулявала Жадану забарону на ўезд у краіну. Разьвязаньне адбылося цягам некалькіх гадзін[3].
Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генэрал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў С. Жадана «Біг мак», які пазьней меў шэраг перавыданьняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзесяць тамоў выбраных твораў, якія карыстаюцца вялікім попытам. Творы Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў, у т. л. на беларускую.[4]
Перакладае зь нямецкае, польскае, расейскае і беларускае моваў.[4]
Вядомы як арганізатар літаратурных фэстаў, рок-канцэртаў, пэрформансаў.
Разам з гуртом «Собаки в космосі» Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[4]
Сяргей Жадан наведваў Менск зь літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012, 2014, 2017 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыяжджаў у Менск разам з гуртом «Собаки в космосі».[4]