Каардынаты: 47°15′56″ пн. ш. 11°23′44″ у. д. / 47.26556° пн. ш. 11.39556° у. д.
ням. Signa | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 1999 |
Заснавальнікі | Рэне Бэнко |
Уласьнікі | Рэне Бэнко (85%), Эрнст Танэр (10%), Торстэн Толер 5% |
Краіна | Аўстрыя |
Разьмяшчэньне | Інсбрук |
Адрас | вул. Марыі-Тэрэзіі, д. 31[1] |
Ключавыя фігуры | Дытэр Бэрнінгаўс, Рэне Бэнко |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | арэнда, забудова, крамны гандаль, хуткае харчаваньне |
Абарачэньне | 8,5 млрд эўра (2019 год) |
Лік супрацоўнікаў | 46 400 (2020 год) |
Даччыныя кампаніі | «Сігна Нерухомасьць», «Сігна Раздроб» |
«Сігна» — прыватны холдынг Аўстрыі ў галіне нерухомасьці, заснаваны ў 1999 годзе ў Інсбруку пад назвай «Імофіна».
З 2006 году носіць сучасную назву. На 2020 год «Сігна» была найбольшым прадпрыемствам Аўстрыі ў галіне нерухомасьці. Холдынг меў 10 прадстаўніцтваў у 5 краінах Эўропы: 4 у Нямеччыне — Бэрлін, Гамбург, Дусэльдорф і Мюнхэн; 2 у Італіі — Бальцана і Сірміёнэ; па 1 у Аўстрыі (Вена), Люксэмбургу і Швайцарыі (Цюрых)[1].
На 2020 год холдынг «Сігна» ўлучаў 2 даччыныя прадпрыемствы, якія мелі па 5 падразьдзяленьняў.
У 1999 годзе ў Інсбруку (Аўстрыя) 22-гадовы Рэне Бэнко заснаваў прадпрыемства «Імофіна». У 2001 годзе адчынілі сядзібу ў Вене. У 2004 годзе ў Інсбруку пабудавалі ўнівэрмаг «Тыроль», на верхнім паверсе якога разьмясьцілі галаўны офіс прадпрыемства. У 2006 годзе прадпрыемства перайменавалі ў холдынг «Сігна», які адчыніў прадстаўніцтвы ў Люксэмбургу, Нямеччыне (Мюнхэн) і Швайцарыі (Цюрых). Пазьней прыдбалі будынак Нямецкай біржы ў Франкцурце-на-Майне. Увосень 2013 году холдынг набыў «Унівэрмаг Захаду» ў Бэрліне. 15 жніўня 2014 году «Сігна» набыла сетку нямецкіх крамаў «Карлстад» за больш як 1,1 млрд эўра. У жніўні 2016 году прыдбалі он-лайн-краму «Апранайся-за-менш», што працавала ў 13 краінах. У 2017 годзе набылі венскае ТАА «Забудоўнік нерухомасьці Аўстрыі». У чэрвені 2017 году «Сігна» набыла нямецкую інтэрнэт-краму адзеньня «Мае лепшыя брэнды». У чэрвені 2018 году прыдбалі сетку 42 крамаў мэблі «Кіка» і «Лінэр» у 5 краінах[2]. У сакавіку 2019 году ў Нью-Ёрку (ЗША) набылі будынак Крайсьлера за $150 млн. У чэрвені 2019 году «Сігна» набыла 2-ю палову паёў нямецкай сеткі 243 крамаў «Галерэя Карлстад-Каўфгоф», што налічвала 32 000 супрацоўнікаў і 20 млн пакупнікоў[3].
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |