Сўонсі Сіці

Сўонсі Сіці
Поўная назва па-ангельску: Swansea City Association Football Club
Заснаваны 1912
Горад Сўонсі
Стадыён Лібэрці Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 20 532
Прэзыдэнт Джуліян Уінтэр[d]
Кіраўнік Джэйсан Лэўен[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
swanseacity.com (анг.)

«Сўонсі Сіці» (па-валійску: Clwb Pêl-droed Dinas Abertawe, па-ангельску: Swansea City) — валійскі прафэсійны футбольны клюб з гораду Сўонсі. Утвораны ў 1912 годзе, да Футбольнай лігі далучаны ў 1920 годзе, і з тых часоў зьяўляецца ейным нязьменным удзельнікам. На сёньняшні час выступае ў Прэм’ер-лізе, найвышэйшым па значнасьці футбольным турніры Ангельшчыны. 10-разовы пераможца Кубка Валіі. Паўфіналіст Кубка Ангельшчыны ў 1926 і 1964 гадох. Клюб браў удзел у старым першым дывізіёне футбольнай лігі ў 1981—1983 гадох; у свой першы сэзон фінішаваў на 6-м месцы. З 2005 году хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Лібэрці Стэдыюм», які дзеліць з рэгбійным клюбам «Оспрэйс» рэгбі-юніён. Да 2005 году хатняй арэнай клюбу быў стадыён «Вэтч Філд».

Колерамі клюбу ёсьць сіне-чорна-белыя. «Сўонсі» й ягоныя заўзятары неафіцыйна вядомыя як «Джэкс». Адно з тлумачэньняў гэтай мянушкі складаецца ў тым, што на працягу XVII стагодзьдзя маракоў з Сўонсі паважалі й любы марак з Сўонсі мог далучыцца да каманды, грунтуючыся проста на рэпутацыі гораду добрых маракоў. Іншыя, аднак, мяркуюць, што каманду празвалі ў гонар выратавальнай сабакі Сўонсі Джэк.

У 2011 годзе ў матчы плэй-оф за права выхаду ў Прэм’ер-лігу «Сўонсі» абыграў «Рэдынг» зь лікам 4:2.

Тэрыторыя вакол Сўонсі традыцыйна лічылася вобласьцю рэгбі, і, нягледзячы на ​​папярэднія спробы футбольнага клюбу «Сўонсі Віла», не было ніякіх прыкметных футбольных клюбаў да стварэньня клюбу «Сўонсі Сіці» ўлетку 1912 году. Яны, прытрымліваючыся прыкладу многіх іншых клюбаў Паўднёвага Ўэйлзу, далучыліся да другога дывізіёну Паўднёвай лігі на наступны сэзон. Дж. Торп зьяўляўся першым старшынём клюбу. Свой першы прафэсійны матч клюб правёў 7 верасьня 1912 году супраць іншага ўэйлскага клюбу — «Кардыф Сіці». Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 1:1. На працягу гэтага першага сэзону клюб дамогся перамогі ў Кубку Ўэйлзу, а на наступны сэзон клюб дасягнуў першага раўнду Кубка Ангельшчыны. «Блэкбэрн Ровэрз» стаў першым супернікам футбалістаў з Сўонсі, які прыехаў на «Вэтч Філд» у гульні на Кубак Ангельшчыны сэзое 1914—1915 гадоў. На той момант «Блэкбэрн Ровэрз» быў чэмпіёнам Ангельшчыны, але гэтае ня стала перашкодай на шляху клюбу, які атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Адзіны мяч у браму гасьцявой каманды правёў Бэна Бэйнон[2]. У наступным раўндзе клюб сустракаўся зь іншым прадстаўніком Футбольнай лігі — «Тотэнгэм Готспурам», зь якім згуляў спачатку ўнічыю, але ў другім матчы атрымаў паразу.

Пасьля Першай сусьветнай вайны кіраўніцтва Паўднёвай лігі адмовілася ад правядзеньня другога дывізіёну, і многія клюбы былі скасаваны з-за фінансавых цяжкасьцяў, але «Сўонсі Таўн» апынуўся ў першым дывізіёне. Усяго праз чатыры сэзоны ў Паўднёвай лізе, клюб стаў адным з заснавальнікам новага трэцяга дывізіёну Футбольнай лігі ў 1920 годзе.

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/2288/
  2. ^ Jenkins, John M.; et al. (1991). Who's Who of Welsh International Rugby Players. Wrexham: Bridge Books. p. 20. ISBN 978-1-872424-10-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]