Тып танка: | Сярэдні танк |
---|---|
Краіна-вытворца: | |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1940 |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Гады вытворчасьці: | 1940—1944 |
Памеры: | |
Маса, т: | 36,0 |
Даўжыня, мм: | 5920 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 5964 |
Шырыня, м: | 3,000 |
Вышыня, м: | 2,405 |
Клірэнс, м: | 0,400 |
Браня: | |
Лоб корпусу (верх), мм: | 40 / 60° |
Лоб корпусу (ніз), мм: | 45 / 53° |
40 / 40° | |
Борт корпусу (ніз), мм: | 45 / 0° |
Карма корпусу (верх), мм: | 40 / 47° |
Карма корпусу (ніз), мм: | 40 / 45° |
Дах корпусу, мм: | 16—20 |
Дно корпусу, мм: | 13-16 |
Лоб вежы, мм: | 45 |
Борт вежы, мм: | 45 / 30° |
Карма вежы, мм: | 15 / 84° |
Дах вежы, мм: | 45 |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | Л-11 |
Даўжыня ствала: | 30,5 (Л-11)
41,5 (Ф-34) |
Боекамплект гарматы: | 77 |
Вэртыкальны нахіл: | −5…+25° |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 500 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 54 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 25 |
Запас ходу, км: | 300 |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 36° |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,75 |
Пераадольваемы роў, м: | 3,4 |
Пераадольваемы брод, м: | 1,3 |
Выявы ў Вікісховішчы |
Т-34 — савецкі сярэдні танк пэрыяду Другой сусьветнай вайны, выпускаўся сэрыйна з 1940, і з 1944 стаў асноўным сярэднім танкам Чырвонай Арміі СССР. Распрацаваны ў Харкаве канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам Коткіна М.І. Самы масавы сярэдні танк Другой сусьветнай вайны.
З 1942 па 1945 асноўная вытворчасьць Т-34 была разгорнута на магутных машынабудаўнічых заводах Урала і Сыбіры, і працягвалася ў пасьляваенныя гады. Вядучым заводам па мадыфікаваньні Т-34 зьяўляўся Ўральскі танкавы завод № 183. Апошняя мадыфікацыя (Т-34-85) знаходзіцца на ўзбраеньні некаторых краінаў і па гэты дзень.
Дзякуючы сукупнасьці сваіх баявых якасьцяў Т-34 быў прызнаны шэрагам спэцыялістаў і ваенных экспэртаў найлепшым танкам Другой сусьветнай вайны.
Танк Т-34 аказаў велізарны ўплыў на зыход вайны і на далейшае разьвіцьцё сусьветнага танкабудаваньня. Пры яго стварэньні савецкім канструктарам удалося знайсьці аптымальныя суадносіны паміж асноўнымі баявымі, тактычнымі, балістычнымі, эксплюатацыйнымі, хадавымі і тэхналягічнымі характарыстыкамі.
Танк Т-34 зьяўляецца самым вядомым савецкім танкам і адным з самых вядомых сымбаляў Другой сусьветнай вайны. Да цяперашняга часу захавалася вялікая колькасьць гэтых танкаў розных мадыфікацыяў у выглядзе помнікаў і музэйных экспанатаў.
Т-34 мае клясычную кампаноўку. Экіпаж танка складаецца з чатырох чалавек — мэханіка-кіроўцы і стралка-радыста, якія разьмяшчаюцца ў аддзяленьні кіраваньня і зараджалага, якія знаходзіліся ў вежы.
Якіх-небудзь выразных мадыфікацыяў лінейнага Т-34-76 не існавала. Тым ня менш, у канструкцыі сэрыйных машын меліся істотныя адрозьненьні, выкліканыя рознымі ўмовамі вытворчасьці на кожным з ажыцьцяўляных іх заводаў у пэўныя пэрыяды часу, а таксама агульным удасканаленьнем танка. У гістарычнай літаратуры гэтыя адрозьненьні, як правіла, групуюцца па заводзе-вытворцы і пэрыяду вытворчасьці, часам з указаньнем на характэрную асаблівасьць, калі на заводзе паралельна вырабляліся два ці больш тыпы машын. Зрэшты, у войсках карціна магла яшчэ больш ўскладняцца, бо з-за высокай рамонтапрыдатнасьці Т-34 падбітыя танкі часьцей за ўсё зноў аднаўляліся, і вузлы пашкоджаных машын розных вэрсій пры гэтым часьцяком зьбіралі ў цэлы танк у самых розных спалучэньнях.