ТСЦ | |
Заснаваны | 1913 |
---|---|
Горад | Бачка-Тапола, Сэрбія |
Стадыён |
ТСЦ-Арэна Умяшчальнасьць: 4500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
fktsc.com (сэрб.) |
«ТСЦ» (па-сэрбску: Фудбалски клуб ТСЦ/Fudbalski klub TSC) — сэрбскі футбольны клюб з Бачка-Таполы з аўтаномнае правінцыі Ваяводзіна. Быў закладзены ў 1913 годзе, што, такім чынам, робіць яго адным з найстарэйшых у краіне.
Фактычна клюб быў створаны ў 1912 годзе[2], але афіцыйным годам стварэньня клюбу лічыцца 1913 год. У тыя часы горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Першым прэзыдэнтам клюбу быў Іштван Бэніш. Пасьля Першай сустветнай вайны горад стаў часткай Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. За часам жа Другой сусьветнай вайны клюб браў удзел у розыгрышах Другой лігі чэмпіянату Вугоршчыны, дзе ў 1942 годзе заняў другі радок. Па вайне горад зноў вярнуўся да Югаславіі, але пэўны час клюб яшчэ некалькі гадоў меў вугорскую назву[2], а сапраўднай зоркай клюбу быў колішні гулец зборнай Вугоршчыны Енё Кальмар. У 1951 годзе назва зьмянілася на «Таполу». Клюб у тыя часы браў удзел толькі ў рэгіянальных спаборніцтвах.