Тайра Лін Бэнкс | |
Тайра Лін Бэнкс | |
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лос-Анджэлес, ЗША |
Рост | 180 см |
Грудзі | 89 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 92 см |
Колер валасоў | брунэтка |
Вочы | гнядыя |
TyraBanks.com |
Тайра Лін Бэнкс (па-ангельску: Tyra Linn Banks; нарадзілася 4 сьнежня 1973 году, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканская супэрмадэль, акторка і тэлевядучая.
Яе бацькі — Каралін Бэнкс і Дональд Бэнкс, брат — Дэвін Бэнкс.
У 17 гадоў яна скончыла Immaculate Heart High School і вызначылася з наступнай кар’ерай, падпісаўшы кантракт з мадэльным агенцтвам Elite. Тайра плянавала паступіць у каледж Loyola Maramount у Лос-Анджэлесе.
Пасьля заключэньня кантракту Тайра адпраўляецца ў Парыж, дзе ёй прапаноўвае працу цэлы шэраг агенцтваў, уключаючы Ralph Lauren і Chanel. Тайра была першай чарнаскурай дзяўчынай, трапіўшай на вокладкі такіх часопісаў як Sports Illustrated Swimsuit Edition, GQ і каталёга Victoria`s Secret.
Тайра была адной з мадэляў, якія зьняліся ў Playboy у траўні 1997 году з Кляўдыяй Шыфэр на вокладцы. У гэтым выпуску часопіса можна ўбачыць Наомі Кэмпбэл, Сіндзі Кроўфард, Ева Херцыгава, Іман, Эль Макфэрсан, Кэйт Мос і Стэфані Сэймур.
У сярэдзіне 2005 году Тайра заявіла аб сыходзе з мадэльнага бізнэсу і засяродзіла свае сілы ў кар’еры на тэлебачаньні.
У 2008 годзе ўвайшла ў пяцёрку самых сэксуальных мадэляў. Уваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных топ-мадэляў сьвету.
Тайра Бэнкс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў