Талінская фондавая біржа — фондавая біржа ў Таліне, Эстонія, якая ўваходзіць да біржаў NASDAQ OMX Group. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазьней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа ёсьць адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя плятформы INET і SAXESS, якімі адначасова апэруюць біржы Швэцыі, Фінляндыі, Даніі, Ісьляндыі, Латвіі і Летувы.
Талінская біржа была створана ў красавіку 1995 г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазыторыю каштоўных папераў высілкамі 10 камэрцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных установаў (Банку Эстоніі і Міністэрства фінансаў). Першы гандлёвы дзень адбыўся 31 траўня 1996 г., а індэкс упершыню быў падлічаны 3 чэрвеня 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.
У красавіку 2001 г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў 2003 г. зьлілася з швэдзкай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У 2008 г. празь зьліцьцё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.
Працоўныя часы біржы: 9:00-17:30.
Паводле стану на красавік 2015 .