Танга (1980)

Танга
Tango
Рэжысэр Зьбігнеў Рыбчынскі
Аўтар сцэнару Зьбігнеў Рыбчынскі
Кампазытар Януш Хайдун
Апэратар Зьбігнеў Рыбчынскі
Прадусэр Рышард Мацей Акуньскі
Ігнацы Гонцэж
Студыя Se-ma-for
Краіна Польшча
Мова польская
Працягласьць 8 хв
Прэм’ера 1980
IMDb ID 0084764

«Танга» (па-польску: Tango) — мультыплікацыйны фільм, створаны ў 1980 годзе польскай студыяй Se-ma-for, якая базуецца ў Лодзі.

Месца знаходжаньня камэры не зьмяняецца і паказвае пакой, у якім розныя людзі выконваюць розныя дзеяньні. У пакоі ёсьць ложак, стол, крэслы, шафа. Першы рух у фільме — мяч, які залятае ў пакой праз акно, за ім залазіць хлопчык і выносіць яго назад. Паступова ў пакой уваходзіць больш людзей, якія робяць нейкія рэчы, працэсы паўтараюцца і зьяўляюцца іншыя людзі. Сярод іншага паказаны закаханая пара, хлопчык з паветраным шарыкам, бабуля і спартовец. Людзі праходзяць міма адзін аднаго і не ўзаемадзейнічаюць. Адзіны гук — гэта музыка танга.

Mitternachtskino піша: «Танга — гэта неверагодна ажыўлены, забаўляльны калаж з фрагмэнтаў жывых дзеяньняў, які Рыбчынскі, як звычайна, тэхнічна рэалізуе амаль ідэальна. Грандыёзны твор анімацыйнага мастацтва, і, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых, разнастайных кароткамэтражных фільмаў у сваім родзе»[1].

Фільм паклаў канец працы Рыбчынскага са студыяй «Se-ma-for». Нягледзячы на ваеннае становішча ў Польшчы яму дазволілі паехаць у ЗША, каб атрымаць Оскар, але адтуль ён не павярнуўся.

  1. ^ Mitternachtskino — Tango (ням.) Праверана 23 мая 2021 г. Архіўная копія ад 16 мая 2008 г.
  2. ^ Пераможцы кароткамэтражных фільмаў: «Оскар» 1983 года youtube.com 11.04.1983  (анг.)