Тапалёгія (ад стар.-грэц. τόπος — месца і стар.-грэц. λόγος — слова, вучэньне) — разьдзел матэматыкі, які вывучае ў самым агульным выглядзе зьяву бесьперапыннасьці, у прыватнасьці ўласьцівасьці прасторы, якія застаюцца нязьменнымі пры бесьперапынных дэфармацыях, напрыклад, складнасьць, арыентаванасьць. У адрозненьне ад геамэтрыі, у тапалёгіі не разглядаюцца мэтрычныя ўласьцівасьці аб’ектаў (напрыклад, адлегласьць паміж парай кропак). Напрыклад, з пункту гледжаньня тапалёгіі, конаўка й абаранак неадрозныя.
Вельмі важнымі для тапалгёіі зьяўляюцца паняткі гамеамарфізму й гаматопіі.
Тапалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў