Та́рка — кухонная прылада для драбненьня прадуктаў (напрыклад, сыру, гародніны).
Паверхня таркі звычайна мае мноства адтулінаў з прылеглымі да іх зубцамі. Зубцы выконваюць функцыю разцоў, а скрозь адтуліны праходзіць здробнены прадукт. Некаторыя выгляды тарак ня маюць адтулінаў, у іх ёсьць толькі зубцы.