Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Тарэцк лац. Tareck | |||||
укр. Торецьк | |||||
Места вугляздабычы | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1806 | ||||
Горад з: | 1936 | ||||
Былая назва: | Шчарбінаўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Галава места: | Уладзімер Сьляпцоў | ||||
Плошча: | 62 км² | ||||
Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 34 750 чал. (2014)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 560,48 чал./км² (2014) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы, расейцы, беларусы (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6247 | ||||
Паштовыя індэксы: | 85200—85279 | ||||
КОАТУУ: | 1411200000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°24′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.4° пн. ш. 37.83333° у. д.Каардынаты: 48°24′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.4° пн. ш. 37.83333° у. д. | ||||
Тарэцк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт галавы места і мескай рады Тарэцку |
Тарэцк (па-ўкраінску: Торецьк; да 1936 року — Шчарбінаўка; па-ўкраінску: Щербинівка) — места абласнога значэньня ва Ўкраіне, Данецкая вобласьць. Заснаванае ў 1806 року. Статус места з 1936 року.
Места разьмешчанае за 7 км ад чыгуначнага прыпынку Фэнольная на шляху Канстанцінаўка — Ясінаватая, за 55 км ад Данецку. Здабываюць вугаль. Вугляробчыя, жалезаробчыя заводы. Насельніцтва 34750 жыхароў (2014; насельніцтва Дзяржынскае акругі — 87 024 чалавекі). У склад акругі ўваходзяць (акрамя Тарэцку) 1 меская і 3 вясковыя рады; 1 места, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу і 10 вёсак.
16 кастрычніка 2015 року мясцовая ўлада прыняла рашэньне аб зьмене назвы места на Тарэцк[2]. Адпаведны зварот напісаны ў Вярхоўную Раду для зацьвярджэньня[3].
На мяжы 17 і 18 стагодзьдзяў у полі ўздоўж ракі Северскі Данец і яго прытоку Крывы Тарэц, Белая, Айдар, Лугань жылі ўкраінскія казакі. Паводле паданьня ў аўрагу Жалезны пасяліўся казак з імем Антон Шчарбіна. Адсюль і назва места. У 18 стагодзьдзі землі, дзе цяпер разьмешчанае места, былі далучаны да Расеі. Вёска Шчабінаўка пачала расьці пасьля разьвіцьця вугляздабычы ў ваколіцах вёскі.[4] Чумакі (мясцовыя купцы) дастаўлялі вугаль у Бахмут, Харкаў, Паўлагорад і нават у Крым. Пасьля 1917 году Дзяржынск быў далучаны да РСФСР, а потым у 1918 годзе да УССР. У 1922 годзе места было далучана да СССР.
У 1991 годзе Дзяржынск стаў часткаю незалежнай Украіны. У сярэдзіне 2014 году места было захоплена ДНР пад Расейска-ўкраінскай вайны. 21 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў.[5]
13 лістапада 2014 году ўкраінскае войска адбіла напад расейскага войска на места. Яны спрабавалі напасьць з Горлаўкі[6]. 21 лістапада сродкі масавай інфармацыі паведамілі аб абстрэле Дзяржынска расейцамі з боку Горлаўкі[7].
24 студзеня 2015 року расейскае войска абстраляла каля места ўкраінскае войска ў выніку чаго загінула 6 чалавек, 10 паранена[8]. 27 студзеня снарад расейцаў папаў у хату, у выніку чаго была забіта жанчына[9]. 5 лютага 2015 году расейцы абстралялі места і паранілі чалавека[10]. 11 лютага 2015 пад час абстрэлу места быў забіты чалавек. Абстрэлы места працягваліся да сярэдзіны лета 2015 году.
Дзяржынская меская рада мае ў сваім складзе места раённага значэньня Арцёмава, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу, 10 вёсак. Галавою места зьяўляецца Ўладзімер Сьляпцоў.
Паводле перапісу 2001 року насельніцтва места 42 916 асобаў, зь іх вызначылі роднаю 12,18% моваю украінскую, 87,14% — расейскую, 0,12% — беларускую, 0,07% — армянскую мовы[11].
Народны склад паводле перапісу 2001 року[12]
Колькасьць | Частка, % | |
украінцы | 52 958 | 61,4 |
расейцы | 31 112 | 36,1 |
беларусы | 858 | 1,0 |
татары | 262 | 0,3 |
цыгане | 222 | 0,3 |
На 1 студзеня 2008 року колькасьць насельніцтва Дзяржынскае мескае рады склала 77 415 асобаў.
Рух насельніцтва[13]
рок | насельніцтва |
---|---|
1923 | 6320 |
1926 | 12 806 |
1939 | 31 750 |
1959 | 44 835 |
1970 | 46 818 |
1979 | 44 502 |
1989 | 50 538 |
2001 | 43 371 |
2005 | 40 359 |
2010 | 36 835 |
2014 | 34 750 |