Таўбатэ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 5 сьнежня 1645 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Кіраўнік: | Бэрнарду Артыс Жуніяр[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 589 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 12000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°2′0″ пд. ш. 45°33′0″ з. д. / 23.03333° пд. ш. 45.55° з. д.Каардынаты: 23°2′0″ пд. ш. 45°33′0″ з. д. / 23.03333° пд. ш. 45.55° з. д. | ||||
Таўбатэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.taubate.sp.gov.br/ |
Таўбатэ́ (па-партугальску: Taubaté) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 318 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць прамысловым цэнтрам, прадстаўніцтвы ў ім маюць такія кампаніі, як то Фольксваген, Alstom, Ford, LG, Эмбраер ды іншых.
Рэгіён традыцыйна ёсьць месцам пражываньня племені тупінамба па беразе ракі Параіба-ду-Сул. Першая вёска была створаная тут у 1640 годзе чалавекам на імя Жак Фэліш. Гэта было першае паселішча ў рэгіёне даліны Параібы. У 1842 годзе паселішча атрымала статус гораду. У 1891 годзе пачалася індустрыялізацыя гораду, то бок была пабудаваная тэкстыльная фабрыка. У 1908 годзе места стала цэнтрам дыяцэзіі.