Таўцівіл лац. Taŭcivił | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1355 |
Памёр | верасень 1390, |
Бацька | Кейстут |
Таўціві́л Ке́йстутавіч (у каталіцтве Конрад; 1355? — верасень 1390) — літоўскі князь, сын вялікага князя Кейстута. Быў актыўным паплечнікам Вітаўта ў ягоным змаганьні зь Ягайлам за вялікакняскую ўладу.
Тэўдавіл (Theudowills) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[7]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду»[8].
Адпаведнасьць імя Таўтвіла германскаму імю Theowilh сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: minen bruder herczog Tewtewiln das her in gegeben hatte (Tewtewil; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[10]; Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[11]; Theowothowil (каля 23 красавіка 1430 году)[12]; Thotwil (Ян Длугаш).
У 1382 годзе па забойстве Ягайлам Кейстута й уцёкаў Вітаўта з ВКЛ быў пазбаўлены Ягайлам Наваградзкага княства, якім кіраваў разам з братам Войдатам. Далучыўся да Вітаўта, 21 кастрычніка 1383 году хрысьціўся ў каталіцтва. Загінуў у гэтым змаганьні падчас аблогі Вільні супольным войскам Вітаўта й крыжакоў.