Таўча граўча | |
Паходжаньне | |
---|---|
Асноўны складнік |
|
Таўча граўча — страва македонскай кухні, смажаныя бабы на патэльні[1]. У сэрбскай кухні ёсьць падобная страва прэбранац[2][3].
Назва стравы складаецца з двух словаў: «таўча» — асаблівы гліняны посуд, і «граўча» — фасоля. Іншыя назвы стравы — граўча на таўчы[4], фасоля па-македонску.
Для прыгатаваньня патрабуецца буйная белая фасоля тэтавац, якая культывуецца ў раёне гораду Тэтава.
Акрамя белай фасолі ў склад стравы ўваходзяць цыбуля, алей, чырвоны баўгарскі перац і розныя заправы: соль, перац, пятрушка і г. д.
Фасоля перад гатаваньнем замочваецца да набраканьня і разьмякчэньня, потым варыцца да гатоўнасьці, перад сканчэньнем варкі ў яе дадаюцца пасіраваная на алеі цыбуля і заправы. Па гатоўнасьці фасолі страва перакладаецца ў вогнетрывалы посуд — таўча — і запякаецца. Да стравы можа дадавацца мяса[5].