То́мас Бах (па-нямецку: Thomas Bach, 29 сьнежня 1953, Вюрцбург, ФРН)[1] — дзяяч нямецкага і міжнароднага алімпійскага руху, прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту з 10 верасьня 2013 году, у мінулым — прэзыдэнт Алімпійскай спартовай канфэдэрацыі Нямеччыны. Прэзыдэнт апэляцыйнага камітэту (па-ангельску: Appeals Arbitration Division) Спартовага арбітражнага суду. У мінулым — фэхтавальнік на рапірах, алімпійскі чэмпіён 1976 году ў камандным першынстве, чэмпіён сьвету 1977 году ў камандным першынстве.