Томаш Гюбшман | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 верасьня 1981[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 2000—2001 2004—2014 2014—2024 |
Спарта Прага → Ябланец (арэнда) Шахтар Ябланец |
81 (0) 29 (0) 169 (4) 256 (6) |
Зборныя | ||
2001—2014 | Чэхія | 57 (1) |
Томаш Гюбшман (па-чэску: Tomáš Hübschman; нарадзіўся 4 верасьня 1981 году, Прага, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі. Акрамя пазыцыі цэнтральнага абаронцы мог згуляць у якасьці апорнага паўабаронцы.
Гюбшман гуляў за праскую «Спарту». Пачаўшы гуляць за моладзевы клюб ва ўзросьце пяці гадоў да падпісаньня свайго першага прафэсійнага кантракту ў 1998 годзе. Гюбшман упершыню атрымаў вядомасьць пасьля арэнды ў клюбе «Ябланец 97» у сэзоне 2001—2002 гадоў. Пасьля ўдалага выступленьня ў арэндзе, ён вярнуўся ў «Спарту». У сэзоне 2003—2004 гадоў ён дапамог клюбу прайсьці ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
Пасьля некалькіх пасьпяховых сэзонаў на сваёй радзіме, Гюбшман улетку 2004 году перайшоў у данецкі «Шахтар», сума трансфэру склала 3 мільёны эўра.
Гюбшман адразу зайграў за новую каманду, стаў рэгулярна зьяўляцца на полі. Цяпер Томаш зьяўляецца ключавым гульцом у камандзе Мірчы Лучэску, якая ў сэзоне 2008—2009 году перамагла ў апошнім розыгрышу Кубка УЭФА.
За нацыянальную зборную Чэхіі выступаў з 2001 па 2014 гады.
«Спарта»:
«Шахтар»:
Чэхія:
Томаш жанаты й мае двух дзяцей, якіх клічуць Мікаэла й Томаш[4].