Томаш Пэкгарт

Томаш Пэкгарт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1989(1989-05-26)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010 Тотэнгэм Готспур 0 (0)
2008 Саўтгэмптан 9 (1)
2009 Славія Прага 13 (5)
2010—2011 Ябланец 29 (15)
2011—2014 Нюрнбэрг 88 (18)
2011 Спарта Прага 9 (7)
2014—2016 Інгальштат-04 16 (0)
2016—2017 АЕК Атэны 40 (12)
2017—2018 Гапаэль Бээршэба 28 (10)
2018—2020 Ляс-Пальмас 31 (6)
2020—2022 Легія Варшава 67 (36)
2022 Газыянтэп[d] 12 (1)
2023—2025 Легія Варшава 53 (14)
Зборныя
2005—2006 Чэхія (да 17)[d] 18 (7)
2007—2009 Чэхія (да 20)[d] 12 (2)
2007—2011 Чэхія (да 21)[d] 26 (17)
2010—2022 Чэхія 26 (2)

То́маш Пэ́кгарт (па-чэску: Tomáš Pekhart; нар. 26 траўня 1989 году, Сушыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Легія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Ураджэнец гораду Сушыцэ, Пэкгарт навучаўся футболу ў школе гарадзкой каманды «Сушыцэ», а таксама выступаў за клюб «Клатавы». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію праскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 году. Летам 2006 году ён адправіўся ў Ангельшчыну на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнгэм Готспур»[5]. За каманду акадэміі Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзэрвовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў з ладу. Адзін зь ягоных галоў стаў пераможным у матчы супраць «Лянсу» ў лістападзе 2006 году.

У жніўні 2008 году Пэкгарт падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», клюбам з Футбольнай лігі Ангельшчыны. Паводле гэтай дамовы, аднак, гулец выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 году[6]. 14 верасьня 2008 году Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгэмптану», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз», які ягоная каманда прайграла зь лікам 4:1[7]. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсўіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпораў» ён вярнуўся ў студзені 2009 году й зноўку на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клюб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы зь ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфэрнага вакна[8].

12 студзеня 2010 году клюб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход гульца, не выдавалася[9]. Праз паўгоду Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 году Томаш зьяўляўся гульцом нямецкага клюбу «Нюрнбэрг»[10]. 28 жніўня 2014 году гулец падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Інгальштат-04», які выступае ў Бундэсьлізе 2[11].

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 траўня ў гульні супраць зборнай Турэччыны.

АЕК:

«Гапаэль»:

«Легія»:

  1. ^ а б в Tomás Pekhart // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Tomáš Pekhart // FBref (мн.)
  3. ^ а б в TOMAS PEKHART // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Spurs to sign teenage Czech star. BBC Sport
  6. ^ Saints land Spurs striker. Sky Sports
  7. ^ QPR 4-1 Southampton. BBC Sport
  8. ^ Slavia loan for Tomas. Tottenhamhotspur.com
  9. ^ Jablonec získal na přestup útočníka Tomáše Pekharta! FK Baumit Jablonec
  10. ^ Pekhart signs deal with Nuremberg. FIFA.com
  11. ^ Pekhart přestoupil z Norimberku do Ingolstadtu. Aktuálně.cz

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]