Тону Трубяцкі | |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1963 (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Талін |
Грамадзянства | Эстонія |
Занятак | актор, кінапрадусар, паэт, кінарэжысэр, сьпявак, журналіст, кампазытар, пісьменьнік, кінаактор, палітык |
Гады дзейнасьці | 1984-сёньня |
Псэўданімы | Tony Blackplait |
Жанры | панк-рок, глэм-панк |
Інструмэнты | сьпеў, гітара |
Псэўданімы | Тоні Чорная Каса |
Гурты | Vennaskond, Felis Ultramarinus, Vürst Trubetsky & J.M.K.E, The Un Concern, The Flowers of Romance, Operatsioon Õ |
Бацька | Яан Трубяцкі |
Дзеці | Reginleif Trubetsky[d] |
Тону Трубяцкі (псэўданім — Тоні Чорная Каса; па-эстонску: Tõnu Trubetsky; нарадзіўся 24 сакавіка 1963, Талін, Эстонія) — эстонскі панк-рок-музыка, рэжысэр, анархіст-індывідуаліст.
Сын Яана Трубяцкога з княскага роду Трубяцкіх і эстонкі Лейлі Рык. Жанаты тройчы: у 1-ы раз з Ану Клышэйкай (нарадзілася 27 красавіка 1970), у 2-і — Марэт Пярнамэц (нарадзілася 11 траўня 1976), у 3-і — з Маркіт Роосілехт (нарадзілася 5 студзеня 1981). Ад першага шлюбу мае трох дзяцей — Рэгінлейфа (нарадзіўся 20 верасьня 1989), Тону (нарадзіўся 30 сьнежня 1990) і Мадлен Анжэлік (нарадзілася 30 чэрвеня 1993).
У 1981 узнагароджаны срэбнай адзнакай Камітэту фізкультуры й спорту пры Радзе міністраў СССР. Пасьля сканчэньня школы ў 1982 служыў у савецкай арміі.
Музыка Тону Трубяцкога натхнёная клясычным трох-акордавым панк-рокам. У 1984 пасьля звальненьня з арміі заснаваў панк-гурт Vennaskond, які па стане на 2006 быў настарэйшым зь дзеючых эстонскіх гуртоў. Будучы салістам у гэтым гурце, таксама ўдзельнічаў у якасьці саліста й у іншых панк-гуртох: Felis Ultramarinus (у 1986), Vürst Trubetsky & J.M.K.E (1986-2009), The Un Concern (1988), The Flowers of Romance (ад 1999). Таксама ў 1995 быў гітарыстам у гурце Operatsioon Õ.
Кар’ера ў кінэматографе характарызуецца як акторскімі працамі, гэтак і рэжысэрскімі:
Самымі ўдалымі артыкуламі Тону Трубяцкога лічацца «Інтэрвію з Suzi Quatro» ў «Hommikuleht» і «Хто забіў Сыда Вішаса» ў «Muusik» у 1993.
Паэтычныя творы Трубяцкога можна ахарактарызаваць як рамантычныя й анархічныя. Яны адлюстроўваюць погляды панку, року, новга рамантызму, тэдзі-бойства, сайкабілі й іншых субкультураў. Суатарам паэзіі Трубяцкога вельмі часта зьяўляецца ягоны сябар, анархіст Анці Патык.
Тону Трубяцкі ёсьць сябрам «Amnesty International» ад 1992 і Анархічнае Лігі Эстоніі (M. A. L.) ад 1995.