Торы Гаск

Торы Гаск
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася7 сьнежня 2002(2002-12-07)[1] (21 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплыўчыха

То́ры Гаск (па-ангельску: Torri Huske; 7 сьнежня 2002 году) — амэрыканская плыўчыха. Прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024 году, а таксама чэмпіёнка сьвету. Маці спартоўкі паходзіць з Кітаю, адкуль эмігравала ў 1991 годзе.

З 2017 году спартоўка брала ўдзел у школьных спаборніцтвах і нават была капітанам каманды штату на ўнутраных спаборніцтвах. У 2019 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце ЗША па плаваньні. У жніўні 2019 году дэбютавала на юніёрскім чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце, дзе назьбірала пяць залатых мэдалёў і адзін срэбраны.

Першы мэдаль быў здабыты 21 жніўня у зьмяшанай камбінаванай эстафэце 4×100 мэтраў, праплыўшы свой адрэзак эстафэты батэрфляем за 58,04 сэкунды і дапамогшы ўсталяваць новы сусьветны юніёрскі рэкорд і рэкорд чэмпіянату 3:44,84[2]. На наступны дзень Гаск заваявала срэбраны мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем з вынікам 54,54 сэкунды ў фінале, адстаўшы ад залатой прызыркі Грэтчэн Ўолш на 8 дзясятых сэкунды[3]. У фінале заплыву на дыстанцыі 50 мэтраў батэрфляем 23 жніўня Гаск апярэдзіла сваю партнэрку па камандзе Клэр Керзан і здабыла залаты мэдаль з вынікам 25,70 сэкундаў[4]. Гаск выйграла свой чацьверты мэдаль на чэмпіянаце 24 жніўня ў эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем[5]. 25 жніўня, у заключны дзень чэмпіянату, Гаск заваявала залаты мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем з вынікам 57,71 сэкундаў, пабіўшы свой уласны рэкорд[6]. Свой шосты мэдаль плыўчыха здабыла ў камбінаванай эстафэце 4×100 мэтраў, праплыўшы адрэзак эстафэты батэрфляем за 57,86 сэкундаў[7].

Пазьней Гаск пагадзілася плаваць у складзе каманды Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. На нацыянальным адборы да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году спартоўка ўсталявала некалькі рэкордаў, але на саміх гульнях здолела здабыць толькі срэбраны мэдаль у складзе эстафэтнай каманды ў камбінаванай эстафэце 4×100 мэтраў. У жніўні Гаск склала спонсарскае пагадненьне з кампаніяй TYR Sport ды ў 2021 і 2022 годаха брала ўдзел у студэнціх спаборніцтвах. Таксама ў 2021 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце сьвету на кароткай вадзе, дзе здабыла два залатых і адзін срэбраны мэдаль у дысцыплінах вольнага стылю. На чэмпіянаце сьвету па водных відах спорту 2022 году здабыла тры залатых мэдаля і столькі бронзавых.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы перамагла на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем з вынікам 55,59 сэкундаў. Напярэдадні яна таксама плыла ў эстафэце 4×100 мэтраў вольным стылем поруч з Кейт Дуглас, Грэтчэн Ўолш і Сымонай Мануэл, зь якімі здабыла срэбраныя мэдалі і ўсталявала новы рэкорд Амерыкі з вынікам 3:30,20.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.