Тра́вень 68 (па-француску: Mai 68) — тэрмін, які ахоплівае ўсю сукупнасьць пратэсных рухаў, што мелі месца ў Францыі ў траўні-чэрвені 1968 году. Падзеі гэтага пэрыяду зьяўляюцца знакавым зломам у сучаснай гісторыі Францыі і характарызуюцца шырокім спантанным паўстаньнем, якое было па сваёй сутнасьці адначасова культурным, сацыяльным і філязофскім. На думку мысьляра Вінцэнта Сэспэдэса (Vincent Cespedes), «у траўні-чэрвені 1968 філязофія знаходзіцца на вуліцах. Рэвалюцыя праз філязофію, але таксама й рэвалюцыя філязофіі. […] Мільёны людзей перасталі думаць толькі аб тым, як наладзіць сваю кар'еру ды прыватнае жыцьцё — і пачалі філязафаваць разам. Гэта цэнтральная падзея Траўня, якая артыкулюе ўсе астатнія і робіць іх магчымымі. Пры ўсёй разнароднасьці спэцыфічных змаганьняў у гэтым ажыцьцяўляецца іх адзінства»[1], накіраванае супраць традыцыйнага грамадзтва, капіталізму, імпэрыялізму і, больш непасрэдным чынам, супраць улады генэрала Дэ Голя . Падзеі траўня 1968 году, справакаваныя паўстаньнем студэнцкай моладзі Парыжу, а потым захапіўшыя працоўнае асяродзьдзе і практычна ўсе катэгорыі насельніцтва на ўсёй тэрыторыі краіны, зьяўляюцца найбольш значным сацыяльным рухам у гісторыі Францыі XX стагодзьдзя.
«Вашае ўяўленне значна больш багатае [чым у старэйшых], і фармулёўкі, якія чытаеш на мурах Сарбоны, гэта даказваюць. Штосьці выйшла з вас, што зьдзіўляе, штурхае, адкідвае ўсё тоё, што зрабіла нашае грамадства тым, чым яно з'яўляецца сёння. Гэта тоё, што я назваў бы расьцягненьнем поля магчымага. Ня адмаўляйцеся ад гэтага»[3], сказаў Жан-Поль Сартр лідэру студэнцкага руху Даніэлю Кон-Бэндыту падчас мененых «падзеяў».
Забараняць забараняецца.
Улада ўяўленьню!
Я прымаю свае жаданьні за рэальнасьць, бо я веру ў рэальнасьць сваіх жаданьняў.
Жыць бяз прастояў ды зьведваць аргазм безь перашкодаў.
Нудота — контррэвалюцыйная.
Ніякіх тынкаваньняў: структура спарахнела.
Не дазваляйце гучнагаварыльнікам гаварыць за вас.
Будзьце рэалістамі, патрабуйце немагчымага.
Тваё шчасьце купляюць. Скрадзі яго.
Пад брукам — пляж.
Барыкада затуляе вуліцу, але адчыняе шлях.
Званок будзільніка — гэта ПЕРШАЯ зьнявага на дзень.
Пакіньце страх перад чырвоным для рагатых жывёлаў.
Слова мурáм.
Будзь маладым і змоўкні (зь ценем Генэрала дэ Голя на заднім пляне).
Зброя крытыкі ўтвараецца праз крытыку зброі.
Алькаголь забівае. Прымайце L.S.D.
Спыніце сьвет, я хачу выйсьці.
Вянец усялякай думкі — гэта брукавец табе ў морду, амапавец.
Мастацтва памерла, ня спажывайце ягоны труп.
Ня будзьма затрымлівацца на спэктаклі супрацьстаяньня, давайце пераходзіць да супрацьстаяньня спэктаклю.
Прадаецца: скураная куртка, спэцыяльная для маніфэстацыяў, з гарантыяй ад АМАПа, вялізны памер, кошт 100 франкаў.
Блакітны застанецца шэрым, пакуль мы яго ня прыдумаем зноў.
Адкіньма воплескі, спэктакль паўсюль.
Схавайся, прадмет.
Саступіць крыху — гэта капітуляваць шмат.
Вытурыце мянта са сваёй галавы.
Прыляпіся да вакенца. Увязнуўшы паміж вусякоў.
Як думаць вольна ў цені капліцы?
АМАПаўцы, якія наведваюцца ў цывільным, будзьце вельмі асьцярожныя з прыступкай на выхадзе.
Культура — гэта інвэрсія жыцьця.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |