Траглядыт (па-старажытнагрэцку: Τρωγλοδύτης — «які жыве ў пячоры») — у канцэпцыі Карла Лінэя падвід чалавека (лац. Homo troglodites), які характарызуецца чалавечым абліччам, багатай валасатасьцю й неразьвітымі моўнымі здольнасьцямі. Вылучаны на аснове сьведчаньняў старажытных аўтараў і апавяданьняў падарожнікаў. Са зьяўленьнем эвалюцыянізму пад траглядытамі пачалі разумець продкаў чалавека, якія дажылі да нашых дзён у аддаленых месцах плянэты, аднак у далейшым існаваньне траглядытаў як падвіда роду людзей не пацьвердзілася й імі пачалі называць у пераносным значэньні малакультурных людзей ці проста людзей, якія жывуць у пячорах, як то жыхары Матэры, Бандыягара, пячорных паселішчаў Кападокіі.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |