Традыцыйны бірманскі каляндар — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэньні сонца. У кожным месяцы бірманскага календара праводзіцца вялікі фэстываль, які зазвычай паходзіць ад звычаяў Бірманскага будызму. Нягледзячы на ягоную рэлігійную і культурную значнасьць, традыцыйны каляндар у значнай ступені выйшаў з ужытку, асабліва ў вялікіх гарадзскіх тэрыторыях, і саступіў сваё месца Грэгарыянскаму календару. Шматлікія газэты працагваюць выкарыстоўваць традыцыйныя назвы месяцаў, але гэта адбываецца выключна ў цэрыманіяльнай форме.
Бірманскі каляндар складаецца з дванаццаці месяцаў:
Звычайны год | Высакосны год | ||
---|---|---|---|
Таґу | 29 дзён | 29 дзён | |
Касан | 30 дзён | 30 дзён | |
Наён | 29 дзён | 30 дзён | |
Ўаса | 30 дзён | першы Ўаса | 30 дзён |
другі Ўаса | 30 дзён | ||
Ваґанґ | 29 дзён | 29 дзён | |
Таўталін | 30 дзён | 30 дзён | |
Тадынґют | 29 дзён | 29 дзён | |
Тазаўнґмон | 30 дзён | 30 дзён | |
Натдаў | 29 дзён | 29 дзён | |
Пяда | 30 дзён | 30 дзён | |
Табодў | 29 дзён | 29 дзён | |
Табаўнґ | 30 дзён | 30 дзён | |
12 месяцаў | 354 дні | 13 месяцаў | 385 дзён |