Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. Прычына: У артыкуле шмат недакладных зьвестак Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. Падрабязнасьці могуць быць на старонцы абмеркаваньня. |
Транс | |
Паходжаньне | Нямеччына, 1980-я |
---|---|
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Вытворныя формы | futurepop, транс-стэп, брэйктранс, мэтал-гоа-транс |
Роднасныя жанры | |
Прагрэсіўны, Гімнавы, Вакальны, Сымфанічны, Гоа, Пляменны, Псыхадэлічны, Цяжкі, Піцыката, Кіслотны, Мінімалістычны псыхадэлічны транс, Гардстайл, Гард-энэрджы, Нью-энэрджы, Вольны гардкор | |
![]() |
Транс (па-ангельску: Trance) — напрамак сучаснае электроннае танцавальнае музыкі (па-ангельску: Electronic Dance Music).
Тыповым для трансавае кампазыцыі зьяўляецца разьвіцьцё мэлёдыі, ад аднаго рытму з басамі і пэркусіяй (прыклады: прагрэсіўны, гімнавы, вакальны, брэйк-, сымфанічны, гоа, пляменны транс, futurepop) або безь яе (прыклады: псыхадэлічны, гоа транс) да разьвітога паліфанічнага малюнка, што складаецца з мноства проста пабудаваных сынтэтычных мэлёдыяў, адна (ці 2-3) зь якіх зьяўляюцца вядучымі або з разнастайных нямузычных гукаў, што ўпарадкаваныя ў азначанай пасьлядоўнасьці й не парушаюць 4-тактовую будову мэлёдыі.
Ува ўсіх (акрамя брэйктрансу) разнавідах трансу рытм зьяўляецца прамым і строга падпарадкоўваецца 4-тактовай будове (хуткасьць — паміж 130 ды 160 грукаў за хвіліну). Пасьля гукаў басовых бубнаў кратных 8 (у некаторых выпадках 4) можа адбывацца «сход» басовых бубнаў, калі ў сярэдзіну паміж двума гукамі асноўнае рытмавае лініі дадаецца шчэ адзін басовы бубен:
Басовы бубен (па-ангельску: Kick): | X | – | – | – | X | – | – | – | X | – | – | – | X | – | X | – | X | – | – | – | X |
У якасьці рабочых бубнаў могуць выкарыстоўвацца як snares-сэмплы, так і claps- і нават slaps-сэмплы. Але ў той жа час транс можа ўвогуле абыходзіцца без рабочых бубнаў. Пэркусію складаюць звычайна сэмплы адкрытых (па-ангельску: hi-hats) і закрытых талерак (па-ангельску: closed hi-hats), але ёю могуць быць таксама сэмплы бубнаў з карэннае афрыканскае музыкі альбо музыкі лаціна (tribal).
Брэйктранс мае характэрную для напрамкаў музыкі брэйкбіт рытмавую лінію (захоўваецца таксама хуткасьць брэйкбіту — 120—140 грукаў за хвіліну), але заўжды ён можа грэбаваць рабочымі бубнамі.
У розных напрамках трансу няма адзінства ў выкарыстаньні нейкае адзінае групы гукаў у якасьці басовых гукаў. Басы шырока розьняцца па частаце: ад гудучых (як у напрамку транс-стэп) або гучных (як у псыхадэлічным або гоа-трансе) нізкачастотных да выключна мэлядычных сярэдняе частаты (як у прагрэсіўным трансе). Раней (у канцы 1980-х — першай палове 1990-х) фартэпіянныя акорды часта выконвалі ролю басоў.
Час ад часу ў трансе выкарыстоўваюцца асобныя сэмплы сьпеваў або нават разьвітая вакальная партыя — гэтае патрабаваньне зьяўляецца абавязковым для вакальнага трансу й futurepop. Пол выканаўцы залежыць ад напрамку: мужчынскі вакал выкарыстоўваецца ў futurepop, жаночы — у вакальным трансе.
|
|
Транс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў