Трасьцянка | |
польск. Trześcianka | |
Першыя згадкі: | 15 ст. |
Былая назва: | Трасьцяніца |
Мясцовая назва: | Trostianka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | к,200 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.4° у. д. |
Трасьцянка на мапе Польшчы ![]() ![]() Трасьцянка | |
![]() |
Трасьцянка (па-польску: Trześcianka, па-падляску: Trostiánka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Вёска была заснаваная пры двары на шляху зь Вільні ў Кракаў у мяжах вялікакняскага Бельскага староства. Трасьцяніцкі двор стаяў ужо паміж 1498 і 1504 гадамі, а самая вёска ўзгадваецца ўпершыню ў 1541 годзе. Двор быў ліквідаваны ў 1560 годзе. На працягу войнаў XVII ст. Трасьцянка была поўнасьцю зьнішчаная. Першыя згадкі пра мясцовую царкву датуюцца 1676 г., сёньняшняя царква была пабудаваная а. Рыгорам Сасноўскім у 1867 г. Пры гэтым сьвятары ў Трасьцянцы была заснаваная першая школа. З 1893 году ўва ўрочышчы Ставок пад Трасьцянкаю дзейнічала настаўніцкая сэмінарыя.
Віктар Стахвіюк (нар. 1948) — паэт[1], мастак, супрацоўнік Радыё Рацыя
Трасьцянка (гміна Нараў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў