Канат — сынонім «троса», раней у марской справе — пяньковы трос больш за 13 цаляў у акружыне, або трос роўнай яму крэпасьці зь іншых матэрыялаў, без залежнасьці ад памеру. Слова таксама ўжываецца ў адносінах да больш тоўстага тросу параўнальна з тонкімі вяроўкамі. У цяперашні час дакладнай мяжы няма.
Трос дыстанцыйнага кіраваньня (ТДК) — сынонім «боўдэн» — прылада для гнуткай перадачы мэханічных намаганьняў у сыстэмах кіраваньня машын (ад элемэнтаў кіраваньня да выканаўчых мэханізмаў).