Ту-22

Ту-22
Апісаньне
Прызначэньне Далёкі ракетаносяц-бамбавік
Павозка, чал. 3
Першы палёт 7 верасьня 1959
Пачатак эксплюатацыі 1962
Вытворца КБ ім. Тупалева
Памеры
Даўжыня 41,6 м
Размах крылаў 23,6 м
Вышыня 10 м
Плошча крылаў 162 м²
Маса
Пусты ? кг
Падрыхтаваны 96000 кг
Макс. узлётная 94000 кг
Сілавая ўсталёўка
Рухавікі ТРД РД-7М
Цяга (магутнасьць) 2×16000 кгс
Характарыстыкі
Макс. хуткасьць 1640 км/г
Баявы радыюс 1300 км
Далёкасьць палёту 5500 км
Практычная столь 13500 м
Хуткапад'ёмнасьць ? м/мін
Узбраеньне
Ракета Х-22

Абарончае ўзбраеньне: Гармата Р-23 (23 мм)

Ту-22 (па клясыфікацыі НАТОBlinder) — савецкі далёкі звышгукавы бамбавік канструкцыі КБ Тупалева, прызначаны на замену бамбавіка Ту-16.

Самалёт Ту-22 распрацоўваўся ў якасьці замены бамбавіка Ту-16. Працоўнае праектаваньне Ту-22 (праект «105») КБ Тупалева пачало 15 жніўня 1955 году і ўжо да жніўня 1957 году, была завершаная пабудова плянёра першага прататыпу. Да лета 1958 году на прататып былі ўсталяваныя рухавікі і пачаліся статычныя выпрабаваньні. 21 чэрвеня 1958 году самалёт «105» (павозка лётчыка-выпрабавальніка Ю. Т. Алашэева) зьдзейсьніў свой першы палёт.

З 1957 году раўналежна з распрацоўкай праекту «105» пачаліся працы па другім прататыпе — «105А». У гэтай машыне меркавалася сур’ёзныя зьмены ў пляне аэрадынамікі (у праектаваньні ўжылі «правіла плошчаў»). Менавіта гэты прататып і стаў у наступстве самалётам Ту-22.

Сэрыйная вытворчасьць Ту-22 працягвалася да сьнежня 1969 году. Усяго было выраблена 311 самалётаў гэтага тыпу ўсіх мадыфікацыяў.

  • Ту-22Б — першапачатковы варыянт самалёта, абсталяваны толькі свабоднападальнымі бомбамі
  • Ту-22Р/РД/РК/РДК — самалёт, які сумяшчаў у сабе ўласьцівасьці бамбавіка і выведніка
  • Ту-22РДМ — удасканалены варыянт Ту-22РДК, 1980
  • Ту-22П/ПД — самалёт, абсталяваны сродкамі радыёэлектроннай выведкі
  • Ту-22К/КД — ракетаносяц, 1965 год нясе ракеты тыпу КХ-22 «Вясёлка»
  • Ту-22КП/ККД — удасканалены варыянт Ту-22ПД, 1968
  • Ту-22У/ВУД — трэніравальны самалёт

Ту-22М, нягледзячы на падобнае пазначэньне, зьяўляецца асобным тыпам, мелым мала агульнага з Ту-22.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ту-22сховішча мультымэдыйных матэрыялаў