Турксэл

«Турксэл»
турэц. Turkcell
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы ISE: TCELL
Заснаваная 3 кастрычніка 1993 (31 год таму)
Уласьнікі Фонд народнага дабрабыту Турэччыны
Краіна Турэччына
Разьмяшчэньне Стамбул
Ключавыя фігуры Музафэр Акпінар (галоўны кіраўнік), Мэхмэт Сурэя Джыліў (генэральны дырэктар)
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя мабільная сувязь[d]
Паслугі сотавая сувязь
Абарачэньне $4,7 млрд (2006 год)
Чысты прыбытак $832,9 млн (2006 год)
Лік супрацоўнікаў
  • 13 901 чал.
Матчына кампанія Фонд народнага дабрабыту Турэччыны
Даччыныя кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў»

«Турксэл»[1][2] — найбольшае прадпрыемства сотавай сувязі Турэччыны, заснаванае ў кастрычніку 1993 году ў Стамбуле.

У1994 годзе была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.

Уласьнікі й кіраўніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўней 26,2% акцыяў апэратара «Турксэл» належаць Фонду народнага дабрабыту Турцыі, 19,8% належыць кампаніі LetterOne (уваходзіць у расійскі фінансава-інвестыцыйны кансорцыум «Альфа-груп»»), астатнія акцыі знаходзяцца ў вольным звароце[3]. Ад 2020 году асноўным пайшчыкам прадпрымства стаў Фонду народнага дабрабыту Турэччыны[4].

Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафэр Акпінар.

GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. «Турксэл» у канцы 2006 году абслугоўвала 31,8 млн абанэнтаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.

Валодае 100% акцыяў ЗАТ «БеСТ»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]