Турынская катэдра

Катэдра Яна Хрысьціцеля ў Турыне

Турынская катэдра (па-італьянску: Duomo di Torino) — галоўная катэдра ў Турыне, таксама вядомая як катэдра Яна Хрысьціцеля (італ. Cattedrale di San Giovanni Battista). Была пабудаваная ў 1491—1498 гадах. Капэля плашчаніцы (італ. Cappella della Sacra Sindone), дзе знаходзіцца Турынская плашчаніца была прыбудавана да катэдры ў 1668—1694 гадах.

У капэле знаходзіцца рэпліка плашчаніцы, а самая плашчаніца выстаўляецца дзеля агляду вельмі рэдка (адзін раз у чвэрць стагодзьдзя).