Тыбэцкі аўтаномны раён | |
кіт. 西藏自治区 (Xīzàng Zìzhìqū), тыб. བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས (Bod-rang-skyong-ljongs་) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Кітай |
Статус | аўтаномны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Лхаса |
Улучае | 7 акругаў, 73 паветы, 692 воласьці |
Дата ўтварэньня | 1965 |
Сакратар КПК | Чэнь Цюаньго |
Старшыня рады | Лосанг Джамкан |
Насельніцтва (2010) | 3 002 166[1][2] (31-е месца) |
Шчыльнасьць | 2,2 чал./км² (33-е месца) |
Нацыянальны склад | 92,8% — тыбэтцы; 6,1% — хань; 0,3% — монпа; 0,3% — хуэйцы; 0,2% — іншыя |
Плошча | 1 228 400 км² (2-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | Эвэрэст, 8848 м 4572 м |
Шырата | 27° 18' да 36° 29' паўн. |
Даўгата | 78° 55' да 99° 07' усх. |
Месцазнаходжаньне Тыбэцкага аўтаномнага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Скарачэньне | ТАР |
Код ISO 3166-2 | CN-54 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тыбэ́цкі аўтаномны раён (па-кітайску: 西藏自治区, піньінь: Xīzàng Zìzhìqū; па-тыбэцку: བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས།, трансьлітарацыя Ўайлі: Bod-rang-skyong-ljongs Poi Ranggyong Jong) — аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Кітайскай народнай рэспублікі, створаная ў 1965 годзе на заходняй палове (тэрыторыя колішняга незалежнага Тыбэту) земляў гістарычнага Тыбэту, заваяванага ў 1951 годзе кітайскімі камуністамі.
6—19 кастрычніка 1950 году тыбэцкае войска пацярпела паразу ад кітайскага ў бітве пад горадам Чамдо (Тыбэт). 23 траўня 1951 году Нгапо Нгаванг Джыгмэ ад Тыбэту і старшыня кітайскай Камісіі ў справах нацыянальнасьцяў Лі Вэйхан падпісалі ў Пэкіне Пагадненьне аб захадах мірнага вызваленьня Тыбэту(en), якім устанаўлівалася вяршэнства кітайскага ўраду пры захаваньні ўнутранага самакіраваньня. Аднак у 1955 годзе кітайскія камуністы ўтварылі Падрыхтоўчы камітэт для Тыбэцкага аўтаномнага раёну ў якасьці ўласнага органу мясцовай улады. У 1959 годзе Далай-лама XIV зьехаў у Індыю і адмовіўся ад Пагадненьня. У 1965 годзе кітайскія камуністы ператварылі Падрыхтоўчы камітэт для ТАР у Тыбэцкі аўтаномны раён.
ТАР месьціцца на найвышэйшым у сьвеце Тыбэцкім сугор’і. Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, кітайскія правінцыі Цынхай, Сычуань і Юньнань знаходзяцца на поўначы, паўночным усходзе, усходзе і паўднёвым усходзе адпаведна. На поўдні мяжуе зь Індыяй, Нэпалам, Бутанам і М’янмай. Падзяляецца на азёрны край на захадзе і паўночным захадзе ды на край рэк на ўсходзе, поўдні і захадзе. На поўдні абрамляецца Гімалаямі, на поўначы — некалькімі горнымі хрыбтамі. Горы ўтвараюць водападзел між рэкамі з вадасьцёкам у Індыйскі акіян (Інд, Брахмапутра і Салуін) і салёныя азёры на поўначы.
На чале аўтаномнага раёну стаіць старшыня, падначалены сакратару Камуністычнай партыі Кітаю. Пасаду старшыні звыйчайна займае тыбэцец, аднак пасаду сакратара КПК — кітаец. ТАР улучае 7 акругаў, у тым ліку адну гарадзкую. Акругі ўлучаюць 73 паветы, зь іх 2 гарадзкія.
ТАР мае найменшую шчыльнасьць насельніцтва сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак КНР. Большасьць жыхароў спавядае будызм. Прысутнічаюць мусульманская і хрысьціянская мяншыні (на ўсходзе). Тыбэтцы складаюць больш за 90% насельніцтва. Найбольшая этнічная мяншыня — кітайцы (6%) — пераважна складаецца зь перасяленцаў. За 7 гадоў з 2006 году больш за 2 мільёны з 2,7 млн тыбэтцаў, у тым ліку качэўнікаў, перасялілі ў сацыялістычныя вёскі[3].
Земляробства і жывёлагадоўля ёсьць асноўнымі галінамі гаспадараньня. Збор лекавых грыбоў (вусеневы грыб(en)) складае 40% грашовых даходаў сялянаў (8,5% сукупнага ўнутранага прадукту ТАР). У 2008 г. чысты даход на душу сельскага насельніцтва склаў $457.
Цынхайска-Тыбэцкая чыгунка зьвязвае Лхасу з кітайскім горадам Сінінам. Працуе 5 аэрапортаў (Лхаса-Гонгар, Камдо-Бамда, Ныінгчы-Маінлінг, Нгары-Гунса і Шыгацэ).