Тыгрынья | |
ትግርኛ (/tɨɡrɨɲa/) | |
Ужываецца ў | Эрытрэі, Этыёпіі |
---|---|
Рэгіён | Эрытрэя, этыёпскі рэгіён Тыграй |
Колькасьць карыстальнікаў | 4,2 млн чал. (у Этыёпіі[1]), 2,5 млн чал. (у Эрытрэі) |
Клясыфікацыя | Афразійскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Эрытрэі рэгіёне Тыграй, Этыёпія |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | этыёпскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ti |
ISO 639-2(Б) | tir |
ISO 639-2(Т) | tir |
ISO 639-3 | tir |
|
Тыгрынья (саманазва: ትግርኛ, вымаўл. /tɨɡrɨɲa/) — сэміцкая мова, на якой размаўляе народ тыграі. Распаўсюджаная перадусім у рэгіёне Тыграй (паўночная частка Этыёпіі) і прылеглых да яе памежных рэгіёнах Эрытрэі. Мова таксама мае ўжытак у асяродзьдзі этыёпскіх габрэяў, што эмігравалі з гэтых рэгіёнаў.
Носьбіты мовы ў Тыграі складаюць 65% ад усіх носьбітаў мовы навогул, у Эрытрэі пражывае 35% ад гэтых носьбітаў. Назва мовы ў рэгіёне Тыграй гучыць як Tigrāwōt (у множным ліку — Tegaru), тыгрыньямоўныя ў Эрытрэі сваю мову называюць словам Tigrinya.
Мову тыгрынья ня варта блытаць з моваю тыгрэ — лінгвістычна блізкай ды тыгрынья мовы, носьбіты якой жывуць на поўнач і захад ад тыгрыньямоўных тэрыторыяў.
Нягледзячы на тое, што мова тыгрынья істотна адрозьніваецца ад мовы геэз (мова, распаўсюджаная на тэрыторыі Этыёпіі III-ХІІІ стагодзьдзяў, цяпер зьяўляецца літургічнай мовай), апошняя аказала заўважны ўплыў на мову тыгрынья. Гэты ўплыў асабліва закрануў лексыку, зьвязаную з хрысьціянскімі паняцьцямі ды Біблейскімі імёнамі[3]. З тае нагоды, што геэз мела значны статус у культуры Этыёпіі і мела адносна простую канструкцыю, яна сталася своеасаблівым пасярэднікам для мовы тыгрынья і захоўвала гэтую функцыю да адносна нядаўніх часоў[4].
Найранейшым тэкстам на мове тыгрынья зьяўляецца тэкст мясцовых законаў, які быў знойдзены ў мясцовасьці Лагасарда (поўдзень Эрытрэі) і датуецца ХІІІ ст.[5]. Першым друкаваным выданьнем на мове стала газэта, якая выдавалася падчас брытанскага кіраваньня Эрытрэяй, яна мела тыраж 5000 асобнікаў штотыдзень[6].
Тыгрынья (разам з арабскай) зьяўлялася афіцыйнай мовай Эрытрэі падчас яе знаходжаньня ў фэдэрацыі з Этыёпіяй, аднак у 1958 року яна страціла свой афіцыйны статус на карысьць амхарскае мовы. Па набыцьці Эрытрэяй незалежнасьці тыгрынья зноў атрымала афіцыйны статус.
Саманазва мовы тыгрынья мае некаторыя асаблівасьці пры ўжываньні ў розных маўленчых сытуацыях. Так, напрыклад, у рэгіёне Тыграй саманазва мовы можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад плоці носьбіта (tigrāwāy — для мужчынаў, tigrāweytī — для жанчын) або іх колькасьці (tegaru — для множнага ліку). Эрытрэйскія носьбіты мовы афіцыйна ўзгадваюцца як Bihér-Tigrigna (па-беларуску: нацыя тыгрыньямоўных).
Тыгрынья зьяўляецца трэцяй мовай у Этыёпіі паводле колькасьці носьбітаў (пасьля амхарскай і арамо), у Эрытрэі — першай. Мова таксама распаўсюджаная ў дыяспары па ўсім сьвеце, у прыватнасьці ў Судане, Саудаўскай Арабіі, Ізраілі, Нямеччыне, Італіі, Вялікабрытаніі, Канадзе ды ЗША.
Дыялекты тыгрынья адрозьніваюцца ў сфэрах фанэтыкі, лексыкі ды граматыкі[7], пры гэтым ніводны дыялект не прыняты ў якасьці літаратурнага стандарту.
У мовы тыгрынья існуе досыць тыповы для астатніх этыёсэміцкіх моваў набор зычных гукаў. Гэта выражаецца ў наяўнасьці ў мове сыстэм абруптыўных зычных і набору сямі галосных гукаў. Між тым, існуюць і адрозьненьні. Прыкладам, у мове тыгрынья захаваліся дзьве фарынгальныя зычныя, якія страчаныя ў астатніх этыёсэміцкіх мовах. Верагодна, гэтыя гукі зьяўляюцца спадчынай мовы геэз.
Ніжэй падаюцца гукі мовы тыгрынья. Гук /v/ сустракаецца толькі ў словах эўрапейскага паходжаньня, таму ён паказваецца ў дужках.
Білябіяльныя/ Лябіядэнтальныя |
Зубныя | Постальвэалярныя/ Палятальныя |
Вэлярныя | Фарынгальныя | Глётальныя | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Звычайныя | Лябіялізаваныя | |||||||
Насавыя | m | n | [ɲ] | |||||
Выбухныя | Глухія | p | t | [tʃ] | k | [kʷ] | [ʔ] | |
Звонкія | b | d | [dʒ] | [ɡ] | [ɡʷ] | |||
Абруптныя | [pʼ] | [tʼ] | [tʃʼ] | [kʼ] | [kʷʼ] | |||
Фрыкатыўныя | Глухія | f | s | [ʃ] | (x) | [xʷ] | [ħ] | h |
Звонкія | (v) | z | [ʒ] | [ʕ] | ||||
Абруптныя | [sʼ] | [xʼ] | [xʷʼ] | |||||
Апраксыманты | l | [j] | w | |||||
Ратычныя | r |
Пярэдняга шэрагу | Сярэдняга шэрагу | Задняга шэрагу | |
---|---|---|---|
Верхняга ўздыму | i | [ɨ] | u |
Сярэдняга ўздыму | e | [ɐ] | o |
Ніжняга ўздыму | a |
У мове тыгрынья існуе зьява гемінацыі (то бок, падваеньне зычных), пры гэтым яна адыгрывае сэнсаваадрозную ролю. У той час як гемінацыя адыгрывае ролю ў марфалёгіі дзеясловаў, яна звычайна суправаджаецца іншымі паказчыкамі. Але існуе невялікая колькасьць пар словаў, якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго толькі дзякуючы падваеньню, напрыклад: /kʼɐrrɐbɐ/ (па-беларуску: «ён вынес наперад»), /kʼɐrɐbɐ/ (па-беларуску: «ён падышоў бліжэй»). Усе зычныя, апрача фарынгальных і глётальных, могуць падвойвацца[8].
Вэлярныя зычныя /k/, /kʼ/ адрозьніваюцца ў вымаўленьні толькі ў выпадку, калі яны стаяць пасьля галоснай і пры гэтым не зьяўляюцца двайнымі. У гэтых умовах /k/ вымаўляецца як вэлярны фрыкатыў, /kʼ/ — як фрыкатыў (часам — як афрыката). Гэты фрыкатыў або афрыката вымаўляецца часьцей за ўсё як увулярны зычны (хоць і прадстаўлены вышэй як вэлярны), аднак усе магчымыя рэалізацыі гэтага гуку (вэлярны абруптны фрыкатыў, увулярны абруптны фрыкатыў, вэлярная абруптная афрыката, увулярная абруптная афрыката) зьяўляюцца ў вымаўленьні даволі рэдка.
З прычыны таго, што пазыцыя гэтых гукаў залежыць ад суседніх зь імі іншых гукаў, гэтыя гукі можна лічыць аляфонамі (варыянт рэалізацыі фанэмы, які залежыць ад гукавага атачэньня) гукаў /k/ ды /kʼ/. Гэтая заканамернасьць асабліва шырока ўзьнікае ў пазыцыі каранёў дзеясловаў, дзе адна зычная рэалізоўваецца як адзін ці іншы аляфон у залежнасьці ад знаходжаньня перад тым ці іншым гукам. Напрыклад, для дзеяслова са значэньнем плачу (які мае канчатак -bky) існуе дзьве формы: /məbkaj/ (па-беларуску: «плакаць») і /bɐxɐjɐ/ (па-беларуску: «ён плакаў»), дял дзеясловаса значэньнем крадзяжу (мае канчатак -srkʼ) існуюць дзеясловы /jəsɐrkʼu/ (па-беларуску: «яны скралі») і /jəsɐrrəxʼ/ (па-беларуску: «ён скраў»).
Варта заўважыць, што гэтыя пары аляфонаў асаблівым чынам адлюстроўваюцца ў артаграфіі мовы тыгрынья — яны адбліваюцца рознымі сымбалямі ў пісьмовасьці, а таму іхная пазыцыя ў словах зьяўляецца цалкам прадказальнай.
Склад у мове тыгрынья звычайна будуецца паводле схемы «зычны-галосны» або «зычны-галосны-зычны». У выпадках, калі тры зычныя гукі (або адзін гемінаваны плюс звычайны зычны гук) зьбягаюцца ў пачатку слова, яны разьбіваюцца (зазнаюць зьяву эпэнтэзы) галосным гукам (у мове тыгрынья ў якасьці такой галоснай выступае гук ə). У выпадку, калі дзьве зычныя (або адна гемінаваная) знаходзяцца ў любой пазыцыі апрача канца слова, пасьля гэтых зычных зьяўляецца галосны гук i. Калі гэтыя два гукі стаяць побач з суфіксам, перад суфіксам паўстае гук ə. Напрыклад:
Націск у складзе не вылучаецца. Верагодна, гэта зьвязана са зьяваю гемінацыі, аднак дакладныя дасьледаваньні наконт гэтага не праводзіліся.
Паводле большасьці тыповых рысаў мова тыгрынья зьяўляецца тыповай этыёсэміцкай мовай. Прыкладам:
Сучасны выгляд пісьмовасьці мовы тыгрынья.
ä | u | i | a | e | (ə) | o | wä | wi | wa | we | wə | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
h | ሀ | ሁ | ሂ | ሃ | ሄ | ህ | ሆ | ||||||
l | ለ | ሉ | ሊ | ላ | ሌ | ል | ሎ | ||||||
ḥ | ሐ | ሑ | ሒ | ሓ | ሔ | ሕ | ሖ | ||||||
m | መ | ሙ | ሚ | ማ | ሜ | ም | ሞ | ||||||
ś | ሠ | ሡ | ሢ | ሣ | ሤ | ሥ | ሦ | ||||||
r | ረ | ሩ | ሪ | ራ | ሬ | ር | ሮ | ||||||
s | ሰ | ሱ | ሲ | ሳ | ሴ | ስ | ሶ | ||||||
š | ሸ | ሹ | ሺ | ሻ | ሼ | ሽ | ሾ | ||||||
ḳ | ቀ | ቁ | ቂ | ቃ | ቄ | ቅ | ቆ | ቈ | ቊ | ቋ | ቌ | ቍ | |
ḳʰ | ቐ | ቑ | ቒ | ቓ | ቔ | ቕ | ቖ | ቘ | ቚ | ቛ | ቜ | ቝ | |
b | በ | ቡ | ቢ | ባ | ቤ | ብ | ቦ | ||||||
v | ቨ | ቩ | ቪ | ቫ | ቬ | ቭ | ቮ | ||||||
t | ተ | ቱ | ቲ | ታ | ቴ | ት | ቶ | ||||||
č | ቸ | ቹ | ቺ | ቻ | ቼ | ች | ቾ | ||||||
ḫ | ኀ | ኁ | ኂ | ኃ | ኄ | ኅ | ኆ | ኈ | ኊ | ኋ | ኌ | ኍ | |
n | ነ | ኑ | ኒ | ና | ኔ | ን | ኖ | ||||||
ñ | ኘ | ኙ | ኚ | ኛ | ኜ | ኝ | ኞ | ||||||
ʾ | አ | ኡ | ኢ | ኣ | ኤ | እ | ኦ | ||||||
k | ከ | ኩ | ኪ | ካ | ኬ | ክ | ኮ | ኰ | ኲ | ኳ | ኴ | ኵ | |
x | ኸ | ኹ | ኺ | ኻ | ኼ | ኽ | ኾ | ዀ | ዂ | ዃ | ዄ | ዅ | |
w | ወ | ዉ | ዊ | ዋ | ዌ | ው | ዎ | ||||||
ʿ | ዐ | ዑ | ዒ | ዓ | ዔ | ዕ | ዖ | ||||||
z | ዘ | ዙ | ዚ | ዛ | ዜ | ዝ | ዞ | ||||||
ž | ዠ | ዡ | ዢ | ዣ | ዤ | ዥ | ዦ | ||||||
y | የ | ዩ | ዪ | ያ | ዬ | ይ | ዮ | ||||||
d | ደ | ዱ | ዲ | ዳ | ዴ | ድ | ዶ | ||||||
ǧ | ጀ | ጁ | ጂ | ጃ | ጄ | ጅ | ጆ | ||||||
g | ገ | ጉ | ጊ | ጋ | ጌ | ግ | ጎ | ጐ | ጒ | ጓ | ጔ | ጕ | |
ṭ | ጠ | ጡ | ጢ | ጣ | ጤ | ጥ | ጦ | ||||||
č̣ | ጨ | ጩ | ጪ | ጫ | ጬ | ጭ | ጮ | ||||||
p̣ | ጰ | ጱ | ጲ | ጳ | ጴ | ጵ | ጶ | ||||||
ṣ | ጸ | ጹ | ጺ | ጻ | ጼ | ጽ | ጾ | ||||||
ṣ́ | ፀ | ፁ | ፂ | ፃ | ፄ | ፅ | ፆ | ||||||
f | ፈ | ፉ | ፊ | ፋ | ፌ | ፍ | ፎ | ||||||
p | ፐ | ፑ | ፒ | ፓ | ፔ | ፕ | ፖ | ||||||
ä | u | i | a | e | (ə) | o | wä | wi | wa | we | wə |