Тымаці Шаламэ

Тымаці Шаламэ
па-француску: Timothée Chalamet
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1995(1995-12-27) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d][4]
Узнагароды
IMDb ID nm3154303

Ты́маці Гэл Шаламэ́ (па-ангельску: Timothée Hal Chalamet; нарадзіўся 27 сьнежня 1995 году) — амэрыканскі актор францускага паходжаньня. За сваю кар’еру ён атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку намінацыі на прэмію Оскар, тры кінапрэміі BAFTA, тры прэміі Залаты Глёбус ды іншыя.

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амэрыканкі, якая працуе брокерам, і францускага рэпартэра, які раней працаваў у нью-ёрскім карэспандэнцкім пункце газэты Le Parisien[5][6]. Шаламэ пачаў сваю акторскую кар’еру ў кароткамэтражных фільмах і рэклямных роліках, перш чым зьявіцца ў тэлевізійным драматычным сэрыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камэдыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым зьявіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акторскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліё Пэрлмана ў рамантычнай драме Люкі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасьля чаго ён зьявіўся ў фільмах «Сьпякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Бэрд» (2017), а таксама ў вэстэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе актор выканаў галоўную ролю у Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама зьявіўся ў фільме Ўэса Андэрсана «Францускі дыспэтчар».

Акрамя таго, у тым жа годзе Шаламэ сыграў ролю панка-скейтэра ў камэдыйным фільме Netflix Адама Макея «Не глядзі ўверх»[7], які атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў[8]. Джастын Чанг з Los Angeles Times палічыў Шаламэ «салодка шчырым» у сваёй маленькай ролі[9]. У наступным годзе актор ўзьяднаўся з Гуаданьіна, каб зрабіць кінастужку «Разам з косткамі» (2022), у якім ён зняўся разам з Тэйларам Расэлам[10]. Гэты праект стаў ягоным першым прадусэрскім фільмам. Прэм’ера кінастужкі адбылася на 79-м міжнародным Вэнэцыянскім кінафэстывалі.

У 2023 годзе Шаламэ другі раз стаў вядоўцам перадачі «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры». Затым ён выканаў ролю Ўілі Ўонкі ў музычным фільме «Ўонка» рэжысэра Пола Кінга, за што атрымаў 9 мільёнаў даляраў[11]. Шаламэ быў адзіным выбарам Кінга на ролю. Рэжысэр ўзяў актора без праслухоўваньня пасьля таго, як пабачыў ягоныя школьныя выступы на YouTube, якія пацьвердзілі ягоныя навычкі сьпеваў і танцаў[12]. Шаламэ прасьпяваў сем песень зь фільму. Дэрэк Сьміт з часопіса Slant ухваліў Шаламэ за тое, што ён «напоўніў Ўонку цеплынёй і пяшчотай, якія знаходзяцца ў ідэальным унісоне зь яскравым і дзіўным сьветам, які стварыў Кінг»[13]. Ягонае выкананьне прынесла яму яшчэ адну намінацыю на прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю. «Ўонка» назьбіраў больш за 550 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце і стаў самым касавым фільмам з Шаламэ ў галоўнай ролі[14].

Шаламе паўторна выканае ролю Пола Атрэідэса ў сіквэле «Дзюны» пад назовам «Дзюна: Частка другая»[15]. Ён таксама абавязаўся сыграць Боба Дылана ў біяграфічным фільме «Зусім невядомы» рэжысэра Джэймза Мэнгалда.

  1. ^ https://nyulocal.com/does-timoth%C3%A9e-chalamet-go-here-cdfdad26b28
  2. ^ https://www.vogue.fr/vogue-hommes-en/article/story12-fun-facts-about-timothee-chalamet2403
  3. ^ https://www.suggest.com/timothee-chalamet-chlamydia-nyu/974/
  4. ^ Chalamet, Timothée // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ «The Arrival of Timothée Chalamet». GQ.
  6. ^ «Timothée Chalamet, le nouveau chouchou de Hollywood». Le Journal de Dimanche.
  7. ^ Kroll, Justin (14.10.2020). «Leonardo DiCaprio, Meryl Streep, Jonah Hill, Timothée Chalamet, Ariana Grande, Cate Blanchett, Others Join Jennifer Lawrence In Netflix’s 'Don't Look Up' For Adam McKay». Deadline Hollywood.
  8. ^ «Don’t Look Up: Mixed reviews for Leonardo DiCaprio satire». BBC News.
  9. ^ Chang, Justin (7.12.2021). «'Don’t Look Up' review: Scattershot Netflix satire». Los Angeles Times.
  10. ^ Kroll, Justin (28.01.2021). «Hot Package: Luca Guadagnino Eyes New Project 'Bones & All' With Timothée Chalamet And Taylor Russell Circling Lead Roles». Deadline Hollywood.
  11. ^ Lang, Brent; Donnelly, Matt; Rubin, Rebecca (20.07.2022). «Inside Movie Stars' Salaries: Joaquin Phoenix Nabs $20M for Joker 2, Tom Cruise Heads to Over $100M and More». Variety.
  12. ^ Zemler, Emily (11.07.2023). «'Wonka' Director Can’t Wait for You to See Hugh Grant’s Sassy Oompa Loompa». Rolling Stone.
  13. ^ Smith, Derek (4.12.2023). «Wonka Review: A Delightfully Inventive Confection with Dollops of Menace». Slant.
  14. ^ Malhotra, Rahul (5.01.2024). «'Wonka' Overtakes 'Dune: Part One' at the Global Box Office». Collider.
  15. ^ Couch, Aaron; McClintock, Pamela (26.10.2021). «'Dune 2' a Go From Legendary, Warner Bros». The Hollywood Reporter.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]