Тын Лучын

Тын Лучын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 жніўня 1999(1999-08-16)[1] (25 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Нэксэ Нашыцэ
Нумар 41
Клюбы
Гады Клюб
2016—2017 Замэт[d]
2017—2018 Заграб
2018—2019 Замэт[d]
2019—2021 Адэмар Леон[d]
2021—2024 Вісла
2024—4 Нэксэ Нашыцэ
Зборныя
2021—4 Харватыя

Тын Лучын (па-харвацку: Tin Lučin; нар. 16 жніўня 1999 году) — харвацкі гандбаліст клюбу «Нэксэ» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі левага гульнёвага гульца. Ягоны малодшы брат Фран таксама гандбаліст, які займае пазыцыю брамніка[2].

Лучын займаўся гандболам у акадэміях двух рыекаўскіх клюбаў, як то «Замэт» і «Козала». Дэбютаваў у прафэсійным спорце ў складзе клюбу «Замэт», калі зьявіўся на пляцоўцы матчу харвацкай Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2016—2017 гадоў. У 2017 годзе далучыўся да складу чэмпіёна краіны клюбу «Заграб», зь якім гандбаліст сьвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце і кубку краіны ў 2018 годзе. Потым вярнуўся ў «Замэт». У 2019 годзе харват стаў гульцом клюбу «Адэмар» з гішпанскай Лігі Асабаль[3]. У 2021 годзе склаў працоўную дамову з польскім клюбам «Вісла»[4]. З плоцкім клюбам здабываў Кубак Польшчы ў 2022 і 2023 гадах. Пасьля сэзону 2023—2024 гадоў харват пакінуў польскі клюб[5], вярнуўшыся на радзму.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]