Тынтарэта

Тынтарэта
Дэталь аўтапартрэту
Дата нараджэньня 1518
Месца нараджэньня Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка
Дата сьмерці 31 траўня 1594
Месца сьмерці Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Жанры Вэнэцыянская школа жывапісу, Адраджэньне, рэлігійны жывапіс[d][1], міталягічнае малярства[d][1] і алегорыя[d][1]
Плынь Адраджэньне
Подпіс Выява аўтографу

Якопа Рабусьці (па-італьянску: Jacopo Robusti), больш вядомы як Тынтарэта (італ. Tintoretto; 1518 ці 151931 траўня 1594) — жывапісец вэнэцыянскай школы позьняга Рэнэсансу.

Мастак нарадзіўся ў Вэнэцыі, па розных крыніцах (паміж канцом верасьня й пачаткам кастрычніка 1518 году — згодна з «Documentazione sull'uomo e l'artista»), у 1519 альбо 1518 годзе. Сваю мянушку Тынтарэта ён атрымаў паводле прафэсіі бацькі, былога фарбавальшчыка (італ. tintore). Вельмі рана выявіўшы незвычайную здольнасьць да жывапісу, ён паступіў у вучні да Тыцыяну й пад ягоным кіраўніцтвам рабіў вельмі хуткія посьпехі, што гэты майстар, як кажа паданьне, не захацеў трымаць яго даўжэй у сябе, прадбачачы ў ім небясьпечнага для сябе суперніка. Пасьля выхаду са школы Тыцыяна, Тынтарэта працягваў спалучаць у сваіх творах тыцыянаўскія бляск і сілу фарбаў з дасканаласьцю малюнка, якім, на ягоную думку, ніхто не валодаў у такой ступені, як Мікелянджэлё. Ён нават напісаў у бачным месцы на сьцяне ў сябе ў майстэрні дэвіз свайго мастацтва:


« il disegno di Michelangelo ed il colorito di Tiziano. »
  • Тынтарэта // БЭ ў 18 тамах., Т.16. Мн., 2003, С.75-76

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тынтарэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в RKDartists (нід.)