Тыягу Мота | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1982 (42 гады) Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія | |
Рост | 187 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус (галоўны трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2007 1999—2001 2007—2008 2008—2009 2009—2012 2012—2018 |
Барсэлёна Б Барсэлёна Атлетыка Джэноа Інтэрнацыянале Пары Сэн-Жэрмэн |
84 (11) 68 (6) 6 (0) 27 (5) 55 (11) 166 (8) |
Зборныя | ||
2011—2016 | Італія | 30 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019 2021—2022 2022—2024 2024— |
Джэноа Спэцыя Балёньня Ювэнтус |
Тыягу Мота (па-партугальску: Thiago Motta; нарадзіўся 28 жніўня 1982 году, Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія) — былы італьянскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, паўабаронца абарончага тыпу. У 2011—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Барсэлёны», за якую гуляў на прафэсійным узроўні з 2001 па 2007 гады. На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу «Ювэнтус».
Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразыліі на Залатым кубку КОНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру зьмяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсьць падвойнае грамадзянства, і ён ня быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КОНКАКАФ Бразылія выступала ў якасьці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не зьяўляецца асноўным кантынэнтальным спаборніцтвам, у адрозьненьне ад Кубка Амэрыкі.
Мота пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Барсэлёне Б» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталёнскага клюбу дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 году ў матчы супраць «Мальёркі».
У Лізе чэмпіёнаў сэзону 2001—2002 гадоў Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразылец згуляў толькі 13 матчаў у Прымэры сэзону 2002—2003 гадоў. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сэзонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала перасьледвалі яго. Тым ня менш, ягоная роля ў перамозе «Барсэлёны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Гішпаніі была даволі важкай.
У чэрвені 2007 году спартовы дырэктар «Барсэлёны» Чыкі Бэгірыстайн абвесьціў аб тым, што Мота пакідае клюб. У жніўні 2007 году Мота перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» за 2 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў Мота згуляў за «Атлетыка» усяго 6 матчаў, прапусьціўшы большую частку сэзона з-за траўмаў — яму зрабілі тры апэрацыі на левай назе за паўгады.
15 верасьня 2008 году Мота перайшоў у італьянскі клюб «Дженоа» як вольны агент[1].
Сэзон 2009—2010 гадоў Мота пачаў у складзе мілянскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнэрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Міляну», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся зь лікам 4:0. Пазьней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.
31 студзеня 2012 году Мота перайшоў ў францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн»[2], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробнай платай у 2 млн эўра за сэзон.
6 лютага 2011 году Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэльлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны[3].
«Барсэлёна»:
«Інтэрнацыянале»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразыліі ў сям’і, якая мае італьянскія карані, ягоны дзед быў італьянцам[4].
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Пэрын · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 Кансэйсан · 8 Коопмэйнэрс · 9 Улахавіч · 10 Ілдыз · 11 Гансалес · 14 Мілік · 15 Калюлю · 16 Макені · 17 Аджыч · 18 Артур · 19 Цюрам · 21 Фаджолі · 22 Ўэа · 23 Пінсольлё · 26 Луіс · 27 Камб’яса · 29 Дзі Грэгорыё · 32 Кабаль · 37 Савона · 40 Руі · 51 Мбангюля · Трэнэр: Мота |