Тэадор I (папа рымскі)

Тэадор I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 17 траўня 649
Пахаваны
Дэнамінацыяхрысьціянства[1]
Заняткізаходні сьвятар
Дзень памяці18 траўня[2]

Тэадор I (па-лацінску: Theodorus PP. I; невядома, Ерусалім14 траўня 649, Рым) — папа рымскі з 24 лістапада 642 па 14 траўня 649 году. Тэадор нарадзіўся ў сям’і ерусалімскага біскупа, грэка паводле нацыянальнасьці.

Папская дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў абраны папам рашэньнем экзарха Равэнны. Тэадор стала змагаўся з гарэзіяй манафэлітаў, перапісваўся зь бізантыйскім імпэратарам. Ён адмовіўся прызнаць Паўла II Канстантынопальскім патрыярхам, таму што ягоны папярэднік, Пірус, стаў патрыярхам у абыход да правілаў. Тэадор націснуў на імпэратара Канстанта II каб той адклікаў Эктэзіс імпэратара Гэракліюса, паводле якога манафэлітызм рабіўся афіцыйнай формай хрысьціянсва ў Канстантынопалі. У той час як ягоныя намаганьні ня выклікалі вялікага ўплыву на Канстантынопаль, ён павялічыў апазыцыю да гарэзіі на Захадзе, то бок Пірус нават на караткі час адмовіўся ад сваёй гарэзіі ў 645 годзе, але ўсё ж быў адлучаны ад царквы ў 648 годзе. Павал быў адлучаны ў 649 годзе. На Лятэранскім саборы 649 году Тэадор плянаваў асудзіць Эктэзіс, але памёр, не пасьпеўшы склікаць сабор.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэадор I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ https://www.synaxarion.gr/gr/sid/3247/sxsaintinfo.aspx