Тэадор Гэбрэ Сэласіе | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1986[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2005 2007—2008 2008—2012 2012—2021 2021—2023 |
Высачына → Велке-Мэзыржычы (арэнда) Славія Прага Слован Лібэрац Вэрдэр Слован Лібэрац |
18 (2) 8 (0) 11 (0) 97 (8) 273 (23) 46 (1) |
Зборныя | ||
2011—2019 | Чэхія | 54 (3) |
Тэадор Гэбрэ Сэласіе (па-чэску: Theodor Gebre Selassie; нарадзіўся 24 сьнежня 1986 году, Тршэбіч, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст этыёпскага паходжаньня, абаронца. Прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мэзыржычы, у аднайменным клюбе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучаньне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мэзыржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сэзонаў выступаў у другой чэскай лізе.
Восеньню 2007 году Гэбрэ Сэласіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з праскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сэзона 2007—2008 гадоў разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.
У пачатку восені 2008 году Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасьня, у гульні супраць праскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада ў матчы супраць «Млады Болеслаў» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Словану». У сэзоне 2011—2012 гадоў Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.
Пасьля ўдалага выступу на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ў склазе зборнай Гэбрэ Сэласіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вэрдэрам», склаўшы з брэмэнскім клюбам чатырохгадовы кантракт[5].
У траўні 2011 году быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Пэру (0:0). 29 траўня 2012 году Тэадор трапіў у канчатковы сьпіс гульцоў, якія паехалі ў складзе чэскай зборнай на чэмпіянат Эўропы 2012 году[6].
Гэбрэ Сэласіе зьяўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.
«Славія»:
«Слован»:
Бацька, Хамола Гэбрэ Сэласіе, прыехаў у Чэхаславаччыну з Этыёпіі працаваць лекарам яшчэ падчас камуністычнага панаваньня. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна зьяўляецца этнічнай чэшкай[7]. У Тэадора таксама ёсьць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболе[8].