Тэнцынг Норгэй

Тэнцынг Норгэй
Tenzing Norgay
Род дзейнасьці альпінізм
Дата нараджэньня 15 траўня 1914
Месца нараджэньня Кхумбу, Нэпал
Дата сьмерці 9 траўня 1986
Месца сьмерці Дарджылінг, Індыя
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d]
Месца пахаваньня
Занятак падарожнік-дасьледнік, горны праваднік, аўтабіёграф, альпініст
Навуковая сфэра Himalayan mountaineering[d]
Дзеці Ямлінь Тэнцынг Норгэй[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Тэнцынг Норгэй (нар. 15 траўня 1914 году — пам. 9 траўня 1986 году) — нэпальскі шэрпа, які нарадзіўся ў Кхумбу, разам з Эдмундам Гілары 29 траўня 1953 году зьдзейсьніў першы ўзыход на Эвэрэст — самую вялікую гару на Зямлі.

У 1935, 1936 і 1938 г.г. Тэнцынг працаваў як праваднік для брытанскіх экспэдыцый, якія спрабавалі скарыць Эвэрэст з тыбэцкага, паўночнага боку. У 1951 годзе ён браў удзел, у якасьці правадніка ў францускай экспэдыцыі на гару Нанда Дэві. Ён лічыў гэтую экспэдыцыю самай складанай у сваім жыцьці. У 1952 годзе браў удзел у двух швайцарскіх экспэдыцыях на Эвэрэст і пад час адной зь іх, разам з Р. Ламбэртам дасягнуў рэкорднай вышыні — 8600 м.

У 1953 годзе Норгэй узяў удзел у брытанскай экспэдыцыі на Эвэрэст, пад кіраўніцтвам Джона Ханта і 29 траўня, разам з Эдмундам Гілары дасягнуў вяршыні. За гэтае ўзыходжаньне Тэнцыг Норгэй быў узнагароджаны Нэпальскай Зоркай — вышэйшай узнагародай Нэпала і мэдалём Георга VІ (брытанскай узнагародай).

Статуя Норгэю ў Нэпале

Пасьля гэтага падарожжа Тэнцынг Норгэй пераехаў у Індыю, дзе быў кіраўніком Гімалайскага Горнага Інстытута (Himalayan Mountaineering Institute) і быў старшынём супольнасьці Шэрпаў.

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  • «Man of Everest. Тне Autobiography of Tenzing told to James Ramsey Ullman». (1955)
  • «After Everest. An Autobiographi of Tenzing Norgay Sherpa as told to Malcolm Barnes».

(1977)

  • «Тигр снегов. Автобиография Тенцинга, записанная с его слов Джеймсом Рамзаем Ульманом». (1957, 1961, 1982)
  • «Тигр снегов. Автобиография Тенцинга, записанная с его слов Джеймсом Рамзаем Ульманом/Перевод с английского Л.Л. Жданова. После Эвереста. Автобиография Тенцинга, записанная с его слов Малькольмом Барнсом»/Перевод с английского О.Л. Орестова. (1988)
  • Singh G. Lure of Everest. — Delhi, 1961.
  • Unsworth W. Everest. — London, 1982.0
  • Гвоздецкий Н. А., Голубчиков Ю. Н. Горы. — Москва: Мысль, 1987. — 400 с — Серия: Природа мира. — 50 000 экз.
  • Поляков А. И. Полюс высоты. — Москва: Советская Россия, 1982. — 152 с — 50 000 экз.
  • Хант Д. Г., Сесил Д. Восхождение на Эверест/Перевод с английского Б. А. Гарфа, Е. Б. Гиппенрейтера и Ю. М. Широкова. — Москва, Иностранная литература, 1956. — 294 с.
  • Хиллари Э., Дойг Д. На холодных вершинах. — Москва, 1983.
  • Алувалиа Х. Выше Эвереста. — Москва, 1983.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэнцынг Норгэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў