Тэракота

Тэракотавая армія

Тэракота (ад па-італьянску: terra — зямля, гліна і cotta — абпаленая) — керамічныя не паліваныя вырабы з каляровай гліны зь сітаватым будынкам. Ужываецца ў мастацкіх, побытавых і будаўнічых мэтах. З тэракоты вырабляецца посуд, вазы, скульптура, цацкі, кафлі, дахоўка, абліцавальныя пліткі і архітэктурныя дэталі.

Тэракота вырабляецца з адменных сартоў гліны, якая пасьля абпалу набывае характэрную фактуру (ад грубазярністай да тонкай, з суцэльнай ці частковай паліроўкай) і колер (ад чорнага і чырвона-карычневага да сьветлага крэмавага).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэракотасховішча мультымэдыйных матэрыялаў