Тэрыко́н (па-француску: Terril, таксама Terri — адвал пароды, па-француску: Conique — канічны) — адмена антрапагеннага ляндшафту, конусападобны адвал з пустых пародаў альбо прамысловых адкідаў (попел, шлак), паўсталых у выніку падземнай распрацоўкі месцараджэньняў карысных выкапняў альбо перапрацоўкі сыравіны на перапрацоўчых ці энэргетычных прадпрыемствах.
Унутры тэрыконаў шахтаў і горнаўзбагачальных фабрык магчымае працяканьне разнастайных працэсаў тэхнагеннага пірамэтамарфізму:
З улікам прыведзеных чыньнікаў большасьць тэрыконаў складаюць пагрозу для навакольнага асяродзьдзя на многія гады. Дзеля абмежаваньня іх нэгатыўнага ўплыву праводзіцца рэкультывацыя і загаспадарваньне земляў. Высаджваньне вялікай колькасьці дрэваў дазваляе прыпыніць разбурэньне тэрыконаў надворнымі ўмовамі.
Тэрыконы зазвычай маюць канічную форму, кідаючыся ў вочы сярод астатняга ляндшафту. Сустракаюцца больш пляскатыя і зэразаваныя, асабліва калі на іх ужо добра прынялася расьліннасьць.
Найвышэйшыя тэрыконы ў Эўропе — Ляос-ан-Гаель у былой горназдабыўчай зоне Па-дэ-Кале. Яны зьмяшчаюць шэраг зь пяці конусаў, два зь якіх дасягаюць 180 м, што перавышае нават найвышэйшую горную вяршыню Фляндрыі — Мон Касэль. У Беларусі тэрыконы знаходзяцца каля Салігорску, у месцы здабычы каменнай солі.
Тэрыкон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў