Тэтфард | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 01842 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′36″ пн. ш. 0°44′24″ у. д. / 52.41° пн. ш. 0.74° у. д.Каардынаты: 52°24′36″ пн. ш. 0°44′24″ у. д. / 52.41° пн. ш. 0.74° у. д. |
Тэтфард | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.thetfordtowncouncil.gov.uk/ |
Тэтфард (па-ангельску: Thetford) — мястэчка і грамада ў акрузе Брэкленд графства Норфалк, што месьціцца ў Ангельшчыне. Знаходзіцца на дарозе A11 паміж Норыджам і Лёнданам, на ўсход ад Тэтфардзкага лесу. Колькасьць насельніцтва на 2015 год складала крыху больш за 24 тысяч чалавек[2].
На месцы Тэтфарда існавала паселішча з часоў жалезнага веку. Пасьля нармандзкага ўварваньня ў ваколіцах быў пабудаваны Тэтфардзкі замак. У 1104 годзе рыцарь Роджэр Біго заснаваў тут клюнійскі манастыр імя Сьвятой Марыі, які стаў найбуйнейшай і самай важнай рэлігійнай установай у Тэтфардзе. Горад моцна пацярпеў пасьля роспуску манастыру і разбурэньня замку, але быў апошні зь іх быў адноўлены ў 1574 годзе, калі Лізавета I даравала Тэтфарду статут горада. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тэтфард стаў адным з горадам, які, паводле адмысловай урадавай праграме, прыняў жыхароў Лёндану, значна павялічыўшы, такім чынам, сваё насельніцтва[3]. У Тэтфардзе месьцілася штаб-кватэра кампаніі Tulip International, буйнога вытворца бэкону, ялавічыны і сьвініны да ягонага закрыцьця ў 2010 годзе.
Чыгуначная станцыя Тэтфард абслугоўваецца лініяй Брэклэнду і зьяўляецца адным з найлепшых захаваных фрагмэнтаў чыгуначнай архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Ўсходняй Англіі.