Тэўдавальд | |
кароль франкаў[d][1] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся |
каля 534[2],
|
Памёр |
555,
|
Дынастыя | Мэравінгі[2] |
Сужэнец | Вальдрада[2] |
Бацька | Тэадэберт I[d][2] |
Маці | Deuteria[d][2] |
Тэўдавальд[3], Тэадэбальд (лац. Theudoaldus, Theoduualdus, Theudoualdus, Theodoualdus, Theoualdus, Theodobaldus, Theodoboldus, Theobaldus[4]; каля 537 — 555) — кароль франкаў з дынастыі Мэравінгаў.
Сын Тэадэбэрта I і Дэатэрыі. Стаў каралём у веку 13 гадоў праз заўчасную сьмерць бацькі. Сьпярша знаходзіўся пад наглядам свайго настаўніка.
Остготы, якія ў той час вялі ў Італіі жорсткае змаганьне зь Бізантыйскай імпэрыяй, разьлічвалі на зьвяз з Тэўдавальдам. Яны адправілі пасольства да валадара франкаў з просьбай пра дапамогу. Остготы падкрэсьлівалі, што Бізантыя па заваяваньні Апэнінаў можа пачаць вайну супраць франкаў, каб адваяваць былыя землі Рымскай імпэрыі. Аднак неваяўнічы Тэўдавальд не пагадзіўся на аднаўленьне франконска-остгоцкага зьвязу, які фактычна існаваў за Тэадэбэртам I. Разам з тым, ён не перашкаджаў дапамозе остготам з боку водцаў алеманаў Леўтарыса і Бутылена, якія пайшлі з войскам у Італію.
Ажаніўся з Вальдрадай, дачкай лянгабардзкага караля Вахона і сястра мачахі Тэўдавальда Вісігарды[5]. Не пакінуў нашчадкаў.