Сьвяты Тэўдрыг | |
Сьвяты Тэўдрыг | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | VI стагодзьдзе |
Памёр | невядома |
Дзень памяці | 1 красавіка |
Тэўдрыг (лац. Theodoricus[1], вал. Tewdrig Sant) — кароль Гвэнту на мяжы V і VI стагодзьдзяў, Сьвяты.
Паводле валійскіх паданьняў, быў сынам Тэўтвальта[2].
Пра валадараньне Тэўдрыга амаль няма зьвестак. Адмовіўся ад стальцу на карысьць сына Мэйрыга і пайшоў у кляштар Дын-Тэйрын. Разам з сынам здабыў перамогу над англасаксамі ў бітве пад Тынтэрнам. Аднак у наступнай бітве атрымаў цяжкія раненьні, ад якіх памёр каля крыніцы, дзе яго сын пазьней збудаваў касьцёл.