У тумане | |
па-расейску: В тумане | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Сяргей Лазьніца |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | У тумане[d] |
Прадусары | |
У ролях | |
Апэратар | Алег Муту |
Мантаж | Даніэліюс Каканаўскіс[d] |
Вытворчасьць | |
Распаўсюд | Cirko Film[d][1] |
Дата выхаду | 2012 |
Працягласьць | 127 хвілін |
Краіна | |
Мова | расейская |
Бюджэт | 2 млн. эўра[2] |
Папярэдні | Шчасьце маё (2010) |
Наступны | Майдан (2014) |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
У тума́не — ваенная кінадрама 2012 году, зьнятая рэжысэрам Сяргеем Лазьніцам паводле аднайменнага рамана Васіля Быкава. Стала 2-м экранізаваньнем рамана пасьля фільма 1992 року, зьнятага рэжысэрам Сяргеем Лінковым. Карціна ўдзельнічала ў асноўным конкурсе 65-га Канскага кінафэстывалю (Францыя). Фільм быў узнагароджаны спэцыяльным прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (Парыж). Правы на сусьветны продаж стужкі набыло нямецкае прадпрыемства «Запалкавая фабрыка» (Кёльн)[3].
Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
1942 рок. Беларусь акупаваная нямецкімі войскамі. Пад час расьсьледаваньня справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць чыгуначнага абходчыка Сушчэню, але за тым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з акупантамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе зьбіраюцца забіць яго як здрадніка. Але на шляху ў прызначанае месца партызаны трапляюць у пастку гестапаўцаў, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. У выніку бойкі паміж партызанамі й гестапаўцамі адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца зь ім сам-насам і ў яго зьяўляецца шанец даказаць сваю невінаватасьць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.
У 2001 годзе рэжысэр Сяргей Лазьніца атрымаў дазвол на экранізаваньне рамана «У тумане» ад Васіля Быкава. Здымкі праходзілі ў Латвіі цягам 28 дзён[3]. Пры здымках дапусьцілі памылку. Каля ўваходу ў Райхскамісарыят, адкуль адпускалі Сушчэню, віселі сьцягі нацысцкай Нямеччыны зь левабаковай свастыкай, хоць Трэці Райх выкарыстоўваў на сваім сьцягу правабаковую свастыку.