УТР | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Зона вяшчаньня | Эўразія, Паўночная Амэрыка |
Дата стварэньня | 1 сакавіка 2003 (21 год таму) |
Заснавальнік | Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны |
Уладальнік | Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Украіны(uk) |
Кіраўніцтва | Міхайла Шматаў |
Слоган | Адчыні для сябе Ўкраіну |
www.utr.tv |
«Украінскае тэлебачаньне і радыёвяшчаньне» — дзяржаўны спадарожнікавы тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Вяшчае на ўкраінскай, ангельскай і расейскай мовах. У Эўропе выкарыстоўвае спадарожнік «Азэрспэйс-1»(en) з арбітальным разьмяшчэньнем 46° усходняй даўгаты. Вяшчаньне забясьпечвае прадпрыемства «Укркосмас»(uk), што належыць Дзяржаўнаму касьмічнаму агенцтву Ўкраіны(en).
Пачатковы абсяг досьледнага вяшчаньня з сакавіка 2003 г. складаў 4 гадзіны на суткі. 1 студзеня 2004 г. штодзённае вяшчаньне дасягнула 18 гадзінаў. 1 ліпеня 2007 г. яно сталася кругласутачным і пачало суправаджацца ангельскамоўнымі субтытрамі. На 2014 г. тэлеканал меў звыш мільёна штодзённых тэлегледачоў па ўсім сьвеце. Агульным лік гледачоў за мяжой перавышаў 23 мільёны. Столькі ж налічвалася і ва Ўкраіне, у тым ліку 7,5 млн кабэльных падпісчыкаў. Кабэльнае вяшчаньне таксама ажыцьцяўлялася ў Аргентыне, Баўгарыі, Казахстане, Латвіі, Расеі і Турцыі.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |