Ўга Міфсуд Банічы | |
5-ы прэзыдэнт Мальты | |
---|---|
4 красавіка 1994 — 4 красавіка 1999 | |
Прэм’ер-міністар: |
Эдвард Фэнэк Адамі Альфрэд Сант |
Папярэднік: | Чэнсу Табонэ |
Наступнік: | Гўіда дэ Марка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 лістапада 1932 (92 гады) Бармла, Мальта |
Партыя: | Нацыяналістычная партыя |
Сужэнец: | Ґемма Банічы |
Дзеці: | 3 |
Адукацыя: | Мальтыйскі унівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Ўга Міфсуд Банічы (па-мальтыйску: Ugo Mifsud Bonnici, нарадзіўся 8 лістапада 1932) — мальтыйскі палітык, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 1994 да 4 красавіка 1999 году.
Навучаўся ў Каралеўскім унівэрсытэце Мальты, дзе атрымаў ступень доктара права ў 1955. Працаваў юрыстам у судовай сыстэме Мальты. У 1966 пачаў палітычную кар'еру, абраны ў парлямэнт ад Нацыяналістычнай партыі, у далейшым нязьменна станавіўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Мальты аж да свайго рашэньня пакінуць дэпутацкі корпус у 1994. Быў актыўным членам Нацыяналістычнай партыі, адказваў у яе апараце за пытаньні адукацыі. Пасьля перамогі партыі на выбарах у 1987 заняў пасаду міністра адукацыі Мальты, які захоўваў зь зьменамі ў зьмесьце паўнамоцтваў аж да 1994. Прэзыдэнт Мальты ў 1994-1999. Вядомы як аўтар шматлікіх публіцыстычных выступленьняў у друку.
Ўга Міфсуд Банічы адбываецца зь вядомай у мальтыйскай палітыцы сям'і, члены якой неаднаразова займалі самыя розныя пасады ў дзяржаўным апараце. Так, сын самога Ўга Міфсуда Банічы, Кармэла (н. 1960), зьяўляецца міністрам юстыцыі ў ўрадзе Лорэнса Гонзі, а стрыечны брат — таксама Кармэла (р. 1933) быў прэм’ер-міністрам.