Удынэзэ Ўдынэ

Удынэзэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Франка Салдаці[d]
Кіраўнік Джампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udinese.it (італ.)​ (анг.)

«Удынэзэ» (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі пасьля «Джэноа».

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышы трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 году некаторыя гімнасты «Ўдынэзэ» на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся для клюбу няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюбу, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 году клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюбу Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Ірляндыі Аб Джэймз Абанква 2004
5 Сьцяг Аргентыны ПА Мартын Паера 1998
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Аер Сарага 1999
7 Сьцяг Чылі Нап Алексіс Санчэс 1988
8 Сьцяг Славеніі ПА Сандзі Лоўрыч 1998
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Кінан Дэйвіс 1998
10 Сьцяг Францыі Нап Флярыян Тавэн (капітан) 1993
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Асан Камара 1994
14 Сьцяг Францыі ПА Арцюр Ата (ар. Мэц) 2003
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Матэо Пальма 2008
17 Сьцяг Італіі Нап Лярэнца Люка 2000
19 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кінгсьлі Эгізыбу 1995
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Ікер Брава 2005
22 Сьцяг Бразыліі Нап Брэнэр 2000
23 Сьцяг Камэруну Аб Энзо Эбос 1999
25 Сьцяг Швэцыі ПА Еспэр Чэльстрэм 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Бэльгіі Аб Крыстыян Кабасэле 1991
29 Сьцяг Славеніі Аб Яка Біёл 1999
30 Сьцяг Аргентыны Аб Ляўтара Джанэцьці 1993
31 Сьцяг Даніі Аб Томас Крыстэнсэн 2002
32 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Юрген Экеленкамп 2000
33 Сьцяг Зімбабвэ Аб Джордан Зэмура 1999
37 Сьцяг Францыі Аб Аксэль Гесан 2004
40 Сьцяг Нігерыі Бр Мадука Акое 1999
66 Сьцяг Італіі Бр Эдаарда Піяна 2003
77 Сьцяг Анголы ПА Руй Мадэсту 1999
79 Сьцяг Славеніі ПА Давід Пэйчыч 2007
90 Сьцяг Румыніі Бр Рэзван Сава 2002
93 Сьцяг Італіі Бр Даніеле Падэльлі 1985
95 Сьцяг Францыі Аб Ісаак Турэ (ар. Ляр’ен) 2003
99 Сьцяг Чылі Нап Даміян Пісара 2005
Сьцяг Гішпаніі Нап Жэрар Дэўляфэў 1994

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]