Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь | |
![]() Эмблема Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (1991-1995) | |
Дата заснаваньня | 20 сакавіка 1992 (33 гады таму) |
---|---|
Падразьдзяленьні |
сухапутныя войскі Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны |
Штаб-кватэра | Адміністрацыйны будынак № 1 Міністэрства абароны (Менск, вул. Камуністычная, 1) |
Камандаваньне | |
Прэзыдэнт Беларусі Галоўнакамандуючы | Прэзыдэнт Беларусі |
Міністар абароны | Віктар Хрэнін |
Начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў | Віктар Гулевіч |
Вайсковыя сілы | |
Прызыўны ўзрост | з 18 да 27 гадоў |
Прызыў на вайсковую службу |
на 18 месяцаў (без вышэйшай адукацыі) на 12 месяцаў (з вышэйшай адукацыяй)[1] |
Занятыя ў войску | 62 000 |
Запас | 450 000 |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт | 4 605 813 648 рублёў (2012 год)[2] |
Адсоткі СНП | 6,9% |
Прамысловасьць | |
Унутраныя пастаўшчыкі | Мінатор-Сэрвіс |
Дататковыя зьвесткі | |
Званьні |
Радавы Яфрэйтар Малодшы сяржант Сяржант Старэйшы сяржант Старшына Прапаршчык Старэйшы прапаршчык Малодшы лейтэнант Лейтэнант Старэйшы лейтэнант Капітан Маёр Падпалкоўнік Палкоўнік Генэрал-маёр Генэрал-лейтэнант Генэрал-палкоўнік[3] |
Узбро́еныя сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь, што ўлучае сукупнасьць відаў узброеных сілаў і мэтай якой зьяўляецца адбіцьцё агрэсіі, накіраванай супраць Рэспублікі Беларусь, узброеная ахова цэласнасьці ейнай тэрыторыі.
Складаюцца з сухапутных войскаў ды вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Былі створаны пасьля абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 годзе. 20 сакавіка 1992 году была прынята пастанова ўраду «Пра стварэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь». У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў Закон «Пра Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь», на падставе якога й пачалося іх фармаваньне.
Колькасьць Узброеных сілаў складае 62 тыс., зь іх 14 тыс. — грамадзянскі пэрсанал[4]. Станам на канец 2006 году на кантрактнай аснове службу праходзіла 23,1 % вайскоўцаў.
Узброеныя сілы актыўна ўдзельнічаюць ў розных вучэньнях, як унутры краіны («Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба — 2003», «Шчыт Айчыны-2004», «Шчыт Саюзу»[5][6][7], «Восень-2008»[8], «Захад-2009»), так і за яе межамі (Баявая садружнасьць)[9].
Узброеныя сілы незалежнай Беларусі былі заснаваныя на аснове Чырвонасьцяжнай Беларускай вайсковай акругі (ЧБВА) — самай магутнай у Савецкім Саюзе[10]. Яна «падпірала» Групу савецкіх войскаў у Нямеччыне, якая дысьлякавалася на тэрыторыі тагачаснае НДР, гэта значыць, знаходзілася на найважнейшым у той час стратэгічным кірунку.
Акрамя велізарнай узброенай групоўкі, на тэрыторыі БССР знаходзілася інфраструктура, якая забясьпечвала жыцьцядзейнасьць і баявое ўжываньне гэтых войскаў у выпадку патрэбы. А менавіта: склады, самая густая ў СССР сетка пад’язных пуцей, запасы вайсковай маёмасьці, прызначаныя для разгортваньня на тэрыторыі Беларусі войскаў, агульнай колькасьцю ў 500 тысячаў, а паводле некаторых зьвестак — і ў мільён чалавек.
Пастановай ад 20 верасьня 1991 г. № 1099 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь загадаў ураду падаць прапановы аб стварэньні беларускага войска[11]. Пастановай ад 11 студзеня 1992 г. № 1403 Вярхоўны Савет падначаліў ураду Беларусі разьмешчаныя ў краіне войскі[12]. Пастановай ад 18 сакавіка 1992 г. № 530 Вярхоўны Савет даручыў ураду стварыць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка[13]. Пастановай ад 6 траўня 1992 г. № 262 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падпарадкаваў войскі Міністэрству абароны на чале зь міністрам Паўлам Паўлавічам Казлоўскім[14]. Былыя войскі ЧБВА пачалі ператварацца ў войска незалежнае краіны. У 1992 годзе заснавалі аддзел гандлю Мінабароны Беларусі, які ў 1997 годзе пераўтварылі ў Гандлёва-вытворчую ўправу пры Міністэрстве абароны.
На 17 ліпеня 1992 году Ўзброеныя сілы налічвалі 3 457 танкаў, 3 824 баявыя браняваныя машыны, 1 562 артылерыйскія сыстэмы, 390 баявых самалётаў, 79 ударных шрубалётаў.
Рэфармаваньне ішло ў два этапы. На першым (1992 год) войскі былі скарочаны амаль на 30 тысячаў чалавек, было вызначана іх апэратыўнае прызначэньне, распрацаваныя асноўныя кіраўнічыя дакумэнты. На другім этапе (1993—1994 гады) скарачэньне войска галоўным чынам завяршылі, ажыцьцявілі яго структурныя пераўтварэньні, рэфармавалі сыстэму кіраваньня.
У савецкі час агульная колькасьць групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі складала больш за 280 тысячаў вайскоўцаў, працоўных і службоўцаў. Канцэнтрацыя вайсковых часткаў і злучэньняў тут была самай высокай на эўрапейскім кантынэнце. Адзін вайсковец прыходзіўся на 43 чалавекі грамадзянскага насельніцтва (для параўнаньня: ва Ўкраіне — на 98, у Казахстане — на 118, у Расеі — на 634 чалавекі).
Адносна невялікай эўрапейскай краіне зь дзесяцімільённым насельніцтвам такія надмерна вялікія Ўзброеныя сілы былі не патрэбныя: іх было занадта дорага ўтрымоўваць і абсталёўваць. Да таго ж іх агульная колькасьць у адпаведнасьці з выніковым актам Хэльсынскай дамовы ад 10 ліпеня 1992 году не павінна была перавышаць 100 тысячаў вайскоўцаў.
У зьвязку з гэтым у 1992—1996 гадах спынілі сваё існаваньне ці былі ператвораны звыш 250 вайсковых фармаваньняў, якія адыйшлі пад юрысдыкцыю Беларусі.
Адначасна сур’ёзна скарацілі колькасьць вайсковае тэхнікі і ўзбраеньняў. У адпаведнасьці з Дамоваю пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Эўропе й прынятымі ў ейнага разьвіцьця дакумэнтамі, Беларусь пагадзілася абмежаваць свае ўзбраеньні 1800 танкамі, 2600 баявымі браняванымі машынамі, 1615 артылерыйскімі сыстэмамі, 260 баявымі самалётамі, 80 ударнымі шрубалётамі.
Гэта скарачэньне было ажыцьцёўлена да пачатку 1996 году. У гэтым жа годзе паводле дамовы з ЗША з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь былі выведзены міжкантынэнтальныя ракеты РС-12М зь ядравымі боегалоўкамі. Паводле дамовы, ЗША й РФ гарантавалі Рэспубліцы Беларусь бясьпеку й нескарыстаньне санкцыяў.
Тады ж галоўным чынам завяршылася і структурнае рэфармаваньне войска. Так, агульнавайсковыя й танкавыя войскі былі ператвораны ў армейскія карпусы (затым на іх аснове стварылі апэратыўна-тактычныя камандаваньні); мотастралковыя й танкавыя дывізіі — у асобныя мэханізаваныя брыгады (ці ж у базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі); паветрана-дэсантная дывізія, асобная паветрана-дэсантная брыгада, а таксама 5-я брыгада спэцпрызначэньня ДРУ — у Мабільныя сілы (пазьней — Сілы спэцыяльных апэрацыяў) у складзе трох мабільных брыгадаў; авіяцыйныя дывізіі і палкі — у авіяцыйныя базы. На заключным этапе рэфармаваньня адбылося разьмежаваньне паўнамоцтваў Міністэрства абароны й Генэральнага штабу, як гэта прынята ў большасьці краінаў сьвету.
Са сьнежня 2001 году быў ажыцьцёўлены пераход Узброеных сілаў на трохвідавую, а затым і на двухвідавую структуру — Сухапутныя войскі ды Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны.
Зыходзячы з досьведу першае й другое войнаў у Пэрсыдзкім заліве й балканскае вайны, у Беларусі была разгорнутая вельмі магутная сыстэма СПА. Створана й досыць стройная адзіная сыстэма вайсковай адукацыі, падрыхтоўкі й перападрыхтоўкі армейскіх кадраў.
Што да камплектаваньня Ўзброеных сілаў, то спыніліся на зьмяшаным прынцыпе — як за кошт жаўнераў тэрміновае службы, так і за кошт кантрактнікаў. Гэта дазваляе Беларусі ў выпадку неабходнасьці мабілізаваць велізарны кантынгент — у раёне паўмільёна чалавек. У 2004 г. увялі і службу ў рэзэрве[15]. 13 верасьня 2004 г. міністар абароны Леанід Мальцаў падпісаў Пастанову Міністэрства абароны Беларусі № 47 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі аб парадку харчовага забесьпячэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь у мірны час». На красавік 2012 г. паводле Інструкцыі, норма агульнавайсковага пайка ў дзень на чалавека складала 3412 кілякалёрыяў і ўлучала: 450 грамаў бульбы, 250 г. жытняга хлеба, 150 г. пшанічнага хлеба, 130 г. капусты, па 100 г. малака, мяса, рыбы і сока, 95 г крупы, 80 г булкі, 60 г цукру, 50 г цыбулі, па 40 г алею, буракоў, морквы, мяса птушкі і варанай кілбасы, 35 г макаронаў, па 30 г масла і канцэнтрату кісяля, 20 г сьмятаны, 15 г сыру і 1 яйка. Таксама ў паёк уваходзілі агуркі, таматы, караняплоды і зеляніна (агулам 40 г.), соль (20 г.), мука (10 г.), таматная паста (6 г.), воцат (2 г.), гарбата (1,2 г.), гарчыца і перац (па 0,3 г.), лаўровы ліст (0,2 г.)[16].
Да 2005 году агульная колькасьць Узброеных сілаў склала 62 тысячы чалавек: 48 тысячаў вайскоўцаў і 13 тысячаў асобаў грамадзянскага пэрсаналу. У гэтых межах колькасьць беларускага войска знаходзіцца й дагэтуль.
31 ліпеня 2008 году ва Ўзброеных сілах Беларусі стварылі ўправу прымяненьня і разьвіцьця бесьпілётных авіяцыйных комплексаў[17].
У 2010 годзе на замову Міністэрства абароны адбылося выданьне пераклада Інстытутам мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі агульнавайсковых статутаў на беларускую[18]. Сярод іх былі Статут унутранай службы (с. 5-173; дадаткі на с. 174—218), Статут гарнізоннай і каравульнай службаў (с. 221—342; дадаткі на с. 343—382) і Дысцыплінарны статут (с. 385—414; дадаткі на с. 415—422), ухваленыя Ўказам прэзыдэнта ад 26 чэрвеня 2001 г. № 355. Таксама ў выданьні зьмяшчаўся Шыхтавы статут (с. 425—522; дадаткі на с. 523—561), ухвалены Загадам Міністэрства абароны ад 22 чэрвеня 2001 г. № 6[19].
Пасьля ўсіх скарачэньняў па колькасьці танкаў, бронемашынаў і гарматаў на тысячу вайскоўцаў Беларусь займала першае месца ў Эўропе. А сваіх найбліжэйшых буйных суседзяў — Польшчу й Украіну — Беларусь пераўзыходзіла і па абсалютнай колькасьці цяжкага ўзбраеньня наземных войскаў: па танках — у 1,8 і ў 2,1 разоў адпаведна; па бронемашынах — у 1,6 і ў 1,2 разоў; па цяжкіх артылерыйскіх сыстэмах — у 2 і 1,3 разоў. Аднак амаль ўся вайсковая тэхніка ва Ўзброеных сілах РБ савецкай вытворчасьці, і яна патрабавала мадэрнізацыі ды замены. Усё гэта вымагала велізарных грашовых рэсурсаў, якіх у беларускага ўраду амаль увесь час бракавала[20].
На лістапад 2013 году ў Беларусі налічвалася каля 250 вайсковых мястэчак[21].
На сакавік 2015 году працавала звыш 100 радыёлякацыйных станцыяў «Раса» і «Ўсход» ды перасоўных радыёвышынямераў, якімі кіравалі праз 20 камандных пунктаў сіламі каля 300 вайскоўцаў радыётэхнічных войскаў[22]. На люты 2018 году Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь налічвалі 312 установаў, падразьдзяленьняў, вайсковых частак, злучэньняў і аб’яднаньняў[23]. 19 сьнежня 2022 году А. Лукашэнка паведаміў: «Мы сёньня паставілі на баявое дзяжурства комплекс С-400... І, самае галоўнае, комплекс "Іскандэр"»[24].
Паводле Закону задачамі Ўзброеных сілаў Беларусі ёсьць:
У наш час ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь існуюць два тыпы войскаў — Сухапутныя войскі, Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны. Таксама непасрэдна Генэральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА). Існуюць таксама спэцыяльныя войскі (службы), органы тылу.
Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны й арганізацыйна падпадзяляюцца на два апэратыўныя (апэрацыйныя) камандаваньні: Заходняе й Паўночна-заходняе.
Зь 1 чэрвеня 1993 году правапераемнікам 28-й арміі стаў 28-й армейскі корпус (28 АК), з 17 сьнежня 2002 году — Заходняе апэратыўнае камандаваньне. На 2011 год у яго склад уваходзілі.
Склад Паўночна-заходняга камандаваньня ў цэлым падобны з вышэйпаказаным, з тою толькі асноўнаю розьніцаю, што ў яго ўваходзіць толькі адна мэханізаваная брыгада (120-я гвардзейская).
Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часткі й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадры, базы захоўваньня ўзбраеньня ды тэхнікі.
Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:
Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:
Сухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.
Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны (ВПС і ВСПА) прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, вайсковых, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, групоўкаў яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.
Былі створаны ў 2001 годзе ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны.
Парк баявых шрубалётаў (Мі-8, Мі-26) складае 93 машыны.
У сьнежні 2005 году Беларусь закупіла ва Ўкраіны 10 навучальна-трэніравальных самалётаў Л-39. 21 сьнежня 2005 яны зьдзейсьнілі пералёт з тэрыторыі Ўкраіны. Самалёты Л-39 паступілі на ўзбраеньне навучальна-трэніравальнае эскадрыльлі, сфармаванае ў 206-й штурмавой авіяцыйнай базе ВПС і войскаў ППА Ўзброеных сілаў Беларусі. Асабовы склад эскадрыльлі раней прайшоў перападрыхтоўку для палётаў на дадзеным тыпе самалётаў у Вяземскім навучальным цэнтры Расейскае Фэдэрацыі. Паступленьне навучальна-трэніравальных самалётаў Л-39, дазволіла значна пашырыць магчымасьці па падрыхтоўцы лётнага складу ВПС і войскаў ППА і курсантаў беларускага авіяцыйнага факультэту Вайсковае акадэміі.
У лютым 2006 году было абвешчана пра намер Беларусі закупіць у Індыі 18 зьнішчальнікаў Су-30 да пастаўленых туды ў 1997—1998 гг. Па адзнаках экспэртаў кошт угоды можа скласьці парадку $300 млн. Пасьля куплі, самалёты будуць дапрацаваны да ўзроўню Су-30 КН, што дазволіць ужываць высокадакладныя боепрыпасы па наземных і марскіх цэлях. ВПС Беларусі разьмяшчаюць двухмясцовымі самалётамі Су-27 УБ, якія ўжо дапрацоўваюцца да гэтага стандарту на авіярамонтным заводзе ў горадзе Баранавічы.
У красавіку 2006 году пачалася пастаўка ў Беларусь чатырох дывізіёнаў зенітна-ракетных комплексаў З-300ПС, дамоўленасьць пра што была дасягнута ўвесну 2005. Яны былі бязвыплатна перададзены з запасаў МА РФ, дзе яны знаходзіліся на працяглым захоўваньні. Пасьля чаго, пры ўдзеле расейскіх і беларускіх адмыслоўцаў былі праведзены прафіляктычныя працы й падоўжаны тэрміны эксплюатацыі. Усе працы праводзіліся за кошт сродкаў МА РБ. Разгортваньне комплексаў якія налічваюць у агульнай складанасьці 24 пускавыя ўсталёўкі завершылася да 1 сьнежня 2006. Два дывізіёну разьмесьцяціліся ў раёне Берасьце, яшчэ два — у раёне Гародні. Пасьля пастаноўкі комплексаў на баявое дзяжурства зона паразы аб’яднанае сыстэмы СПА краінаў СНД адсунулася на 150 кілямэтраў у заходнім кірунку, а зона выяўленьня — на 400 кілямэтраў.[28]
3ь лютага 2009 году паміж Беларусьсю й Расеяй была падпісана дамова пра сумесную ахову вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы й пра стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны[29]. 13 лютага 2012 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў гэтую дамову[30]. Асноўнымі задачамі Адзінае рэгіянальнае сыстэмы супрацьпаветранае абароны зьяўляюцца выведка, ахова й абарона вонкавае мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, кантроль за выкананьнем правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы ў рэгіёне.
Кіраваньне адзінаю сыстэмаю супрацьпаветранае абароны Расеі і Беларусі будзе ажыцьцяўляцца адзіным кіраўніцтвам у аўтаматызаваным рэжыме. Сыстэма пачне працаваць з канца 2012 году, доступ да яе атрымаюць як беларускія, так і расейскія вайскоўцы. Рашэньне пра ўжываньне зенітных ракетных комплексаў будзе прымацца тым камандным пунктам, які першым выявіць пагрозу, у першую чаргу — ракету. Такая сыстэма ўведзена для таго, каб не марнаваць часу на ўзгадненьне дзеяньняў у выпадку выяўленьня сродкаў паразы суперніка. Два камандных пункта адзінае сыстэмы СПА будуць зьмесцаваны ў Беларусі і яшчэ некалькі — у Расеі.
Пад кантролем камандных пунктаў будуць знаходзіцца ўсе сілы і сродкі СПА Беларусі, а таксама такія ж сыстэмы, разьмешчаныя на тэрыторыі Заходняй вайсковай акругі Расеі. Архітэктура сыстэмы кіраваньня СПА, якая базуецца на апэрацыйнай сыстэме МСВС, распрацавана цьвярскім навукова-дасьледчым інстытутам.
Як чакаецца, на ўзбраеньне адзінае сыстэмы СПА ўстануць зенітныя ракетныя комплексы С-400, а таксама новыя «Тор-М2». Для Беларусі яны будуць пастаўляцца на льготных умовах. Па адзнацы Генштабу УС Расеі, для прыкрыцьця Расеі ад крылатых ракетаў з захаду неабходна паставіць на баявое дзяжурства ня менш як 16 дывізіёнаў С-400. Не выключана таксама, што на ўзбраеньне адзінае сыстэмы СПА ўстане й радар «Варонеж-ДМ».
Стварэньне адзінай сыстэмы СПА Расеі й Беларусі вядзецца ў рамках больш маштабнае праграмы фармаваньня рэгіянальных зонаў СПА СНД, рэалізацыя якой пачалася ў 2007 годзе. Дамовы Расеі пра адзіную СПА, апроч Беларусі, таксама падпісаны з Армэніяю. Аналягічных дамоўленасьцяў у пэрспэктыве плянуецца дасягнуць з усімі дзяржавамі СНД.
Адзіная сыстэма СПА Расеі й Беларусі будзе затуляць усходнеэўрапейскую зону калектыўнае бясьпекі. Акрамя таго, у рамках СПА СНД будуць створаны каўкаская й цэнтральнаазіяцкая зоны СПА. Пасьля завяршэньня фармаваньня ўсіх зонаў СПА СНД будзе наладжана іх узаемная каардынацыя, а таксама выпрацаваны правілы нясеньня баявога дзяжурства й абмену інфармацыяй[31].
Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі маюць наступнае ўзбраеньне[32][33][34]:
Тып | Вытворчасьць | Выява | Колькасьць | Нататкі | |
---|---|---|---|---|---|
Самалёты | |||||
Баявыя самалёты | |||||
Су-27 | СССР/Беларусь | 20
3 |
Беларуская мадэрнізацыя й рамонт | ||
МІГ-29 / МІГ-29БМ | ![]() ![]() |
![]() |
40
1 |
Беларуская мадэрнізацыя й рамонт з 2002 году | |
Су-25 | ![]() |
![]() |
70
6 |
||
Транспартныя самалёты | |||||
Іл-76М | ![]() |
4 | |||
Ан-26 | ![]() |
![]() |
6 | ||
Навучальныя самалёты | |||||
L-39 | ![]() |
![]() |
10 | ||
Шрубалёты | |||||
Транспартныя шрубалёты | |||||
Мі-8 | ![]() |
![]() |
125 | ||
Мі-6 | ![]() |
29 | |||
Мі-26 | ![]() |
![]() |
14 | ||
Ударныя шрубалёты | |||||
Мі-24В | ![]() |
![]() |
50 | ||
Выведвальныя шрубалёты | |||||
Мі-24К | ![]() |
![]() |
8 | ||
Мі-24Р | ![]() |
![]() |
8 | ||
СПА | |||||
С-300ПС | ![]() |
![]() |
2 дывізіёна | Пастаўлены ў 2005—2006 гадах са складу УС РФ, аплата па бартары васьміосьнымі шасі МЗКТ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 «Таполя-М» | |
С-125 | ![]() ![]() |
![]() |
Пячора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнізацыя | ||
Бук | ![]() |
![]() |
12 батарэяў | ||
С-200 | ![]() |
![]() |
4 дывізіёны |
Узброеныя сілы Эўропы
1 000 000+ |
|
200 000+ |
|
150 000+ |
|
100 000+ |
|
50 000+ |
|
25 000+ |
Армэнія (46 000)
|
10 000+ |
|
5000+ |
|
1000+ | |
500+ |
|
Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваным у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[35]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за дванаццаць гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.
Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[46]. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню беларускага памежнага камітэту ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[47]. Да таго ж, прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[48]
Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА) Рэспублікі Беларусь — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Зьяўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контра-дывэрсійная дзейнасьць, выведка, выкананьне розных задачаў адмысловымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту ў стаўленьні да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элемэнтаў стратэгічнага стрымліваньня[49].
Брыгады ССА падпарадкоўваюцца камандаваньню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна Генэральнаму штабу, абыходзячы апэратыўныя камандаваньні й камандаваньне сухапутных войскаў УС РБ у адрозьненьне ад пяхотных часткаў.
11 траўня 2006 году Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Загад № 312[50] «Пра некаторыя мэры па ўдасканаленьні транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь». Дакумэнт прыняты ў мэтах стварэньня адзінае сыстэмы транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, што прадугледжана Плянам будаўніцтва й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў на 2006—2010 гады. Паводле Ўказу на базе існых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў ствараюцца транспартныя войскі Беларусі, якія зьяўляюцца спэцыяльнымі войскамі й прызначаныя для транспартнага забесьпячэньня вайсковых фармаваньняў Беларусі. Адпаведна на базе Дэпартамэнта чыгуначных войскаў і структурнага падразьдзяленьня Міністэрства абароны, кіравальнага пытаньнямі ваенных паведамленьняў, аўтамабільных і дарожных войскаў, ствараецца орган вайсковага кіраваньня транспартных войскаў — Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У становішчах, зацьверджаных Указам, вызначаны задачы і арганізацыйныя асновы дзейнасьці транспартных войскаў, задачы й функцыі Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У прыватнасьці, на транспартныя войскі ўскладаюцца такія асноўныя задачы, як тэхнічнае прычыненьне, аднаўленьне, падвышэньне жывучасьці й прапускное здольнасьці жалезных і аўтамабільных дарогаў у раёнах вядзеньня баявых дзеяньняў, забесьпячэньне вайсковых перавозкаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным транспартам. Асноўнымі задачамі Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня зьяўляюцца кіраваньне транспартнымі войскамі, падтрыманьне іх у сталай баявой і мабілізацыйнай гатовасьці, арганізацыя транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаваньняў. Прадугледжана, што па пытаньнях тэхнічнага прычыненьня жалезных і аўтамабільных дарогаў дадзены Дэпартамэнт ажыцьцяўляе каардынацыю дзейнасьці арганізацыяў чыгуначнага й аўтамабільнага транспарту (Беларускае чыгункі й інш.). Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі будзе ажыцьцяўляць Міністар абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамэнту транспартнага забесьпячэньня, прызначаны на пасаду Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.
У лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[51], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні генэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне суперніка й разам зь сіламі рэгулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў суперніка й нанясеньня ім паразы.