Узрост у розных краінах — полавае паўналецьце — менш за 12 — 12 — 13 — 14 — 15 — 16 — 17 — 18 — 19 — 20 — 21+ — розны ў розных частках краіны — павіннныя быць у шлюбе — не вызначаны законам — няма зьвестак
Узрост сэксуальнай згоды — у карным праве ўзрост, зь якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на каханьне зь іншай асобай. У большасьці выпадкаў, дарослы нясе карную адказнасьць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.
Пакараньні за гэта правапарушэньне вар’ююцца ў залежнасьці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розьніцы паміж удзельнікамі. У заканадаўствах некаторых краінаў таксама маецца паняцьце ўзросту сэксуальнай згоды ў сытуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненьні да малодшага ўдзельніка (настаўнікі, урачы, трэнэры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям’і).
Узрост сэксуальнай згоды ня варта блытаць з узростам паўналецьця ці ўзростам, зь якога чалавек можа ўзяць шлюб. Словы спакушэньне непаўналетніх азначае спакушэньне асобаў, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а ня ўзросту паўналецьця (разумеючы пад узростам паўналецьця ўзрост атрыманьня грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасьці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).
Узрост сэксуальнай згоды можа значна адрозьнівацца ў залежнасьці ад заканадаўства, хоць у большасьці краінаў ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым ня менш узрост сэксуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам каханьня.
^Пазашлюбны сэкс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
^Пазашлюбны сэкс у Саудаўскай Арабіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
^Пазашлюбны сэкс у Емэне забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасьці», што кансэрватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
^Сэкс зь дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваньнем; сэкс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сэксуальным гвалтам [1].
^У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягненьня палавой сталасьці.
^Толькі для бясплатнага ськса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, ськсуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
^Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэньнем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе зьмены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта ня так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
^Артыкул 208 КК Калюмбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
^ абАдказнасьць партнёра за парушэнне ўзросту сэксуальнай згоды настае з 18 гадоў.
^Калі розьніца ва ўзросьце менш 2 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14.
^Калі розьніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розьніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сэксуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сэксуальнай згоды для анальнага сэксу — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросьце.
^Усталявана адказнасьць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасьці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненьні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.