Украінская грэка-каталіцкая царква | |
укр. Українська греко-католицька церква | |
Абрэвіятура | УГКЦ |
---|---|
Папярэднік | Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай |
Дата ўтварэньня | 15 кастрычніка 1596 (428 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | рэлігійнае аб’яднаньне |
Месцазнаходжаньне | Кіеў |
Сяброўства | 3470 прыходаў (2019 г.) |
Вярхоўны Архіэпіскап Кіева-Галіцкі | Сьвятаслаў Шаўчук |
Матчына кампанія | Сусьветны патрыярхат Канстантынопалю |
Украі́нская грэ́ка-каталі́цкая царква́ (УГКЦ) — адна з усходніх каталіцкіх Цэркваў, якая прытрымліваецца грэцкага (бізантыйскага) абраду, знаходзіцца ў поўнай еднасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам ды прызнае ўладу і духоўны аўтарытэт Рымскага Архірэя. Яна — адна з чатырох традыцыйных ўкраінскіх Цэркваў — спадчыньніц Уладзімеравага хросту.
УГКЦ налічвае сёньня каля 6 млн вернікаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны і на шасьці кантынентах. Зьяўляецца самай вялікай Усходняй Каталіцкай самаўпраўнай Царквой (Ecclesia sui juris). Мае статус вярхоўнага архібіскупства, у апошнія дзесяцігодзьдзі спрабуе дабіцца прызнаньня за сабою патрыяршага статусу. Зьверхнікам Царквы з 27 скавіка 2011 году зьяўляецца Вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі Ўладыка Сьвятаслаў Шаўчук. УГКЦ захоўвае бізантыйска-ўкраінскі абрад, гэта значыць літургічную, багаслоўскую, духоўную і прававую спадчыну кіеўскага хрысьціянства. Сёньня УГКЦ імкнецца таксама да аднаўленьня першапачатковай еднасьці Кіеўскай Царквы. У 2002 годзе Сынод біскупаў УГКЦ прыняў рашэньне пра перанос пасаду Першаярарха гэтай Царквы з Львова ў сталіцу Ўкраіны Кіеў, дзе цяпер заканчваеца ўзьвядзеньне Патрыяршага сабора.
УГКЦ цьвёрда і пасьлядоўна адстойвае права ўкраінскага народу на сваю незалежную дзяржаву і падтрымлівае станаўленьне ў ёй сталай грамадзянскай супольнасьці, рэалізуе вялікую колькасьць дабрачынных і грамадзкіх праектаў ва Ўкраіне і за яе межамі.
1-2 лютага 2023 г. у Львове-Брухавычах(uk) Сынод біскупаў УГКЦ пастанавіў, што з 1 верасьня 2023 г. Украінская грэка-каталіцкая царква ва Ўкраіне пераходзіць на новы стыль (новаюліянскі каляндар(be)) для нерухомых сьвятаў з захаваньня Пасхаліі, абвешчанай Вярхоўным Архіэпіскапам Сьвятаславам(uk) 6 лютага 2023.[1][2][3][4]
Існуе шэраг назваў, якія выкарыстоўваюцца для вызначэньня УГКЦ:
Назву Грэка-Каталіцкая Царква ўпершыню ўвяла ў Аўстра-Вугоршчыне імпэратрыца Марыя-Тэрэза ў 1774 годзе для таго, каб адрозьніць яе ад Рыма-Каталіцкай і Армянскай Каталіцкай Цэркваў.
Раней у афіцыйных царкоўных дакумэнтах для абазначэньня Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі сучаснай Украіны, Беларусі і Польшчы ўжывалі тэрмін Ecclesia Ruthena unita.
З 1960 году ў афіцыйных дакумэнтах фігуруе таксама назва Ўкраінская Каталіцкая Царква ў дачыненьні да ўкраінскіх католікаў дыяспары і падпольнай у той час Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкай Украіне. У папскім статыстычным штогодніку Annuario Pontificio выкарыстоўваюць назву Ўкраінская Каталіцкая Царква бізантыйскага абраду. На Сынодзе Біскупаў УГКЦ (верасень 1999 г.) было прапанавана ўжываць яшчэ й назву Кіеўская Каталіцкая Царква, якая падкрэсьлівала б ідэнтычнасьць гэтай Царквы.