Украі́нская рэвалю́цыя — шэраг падзей, зьвязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народу ў 1917—1921 гадах.
Штуршком да пачатку Ўкраінскай рэвалюцыі стала Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі. Ва Ўкраіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтар улады — Украінская цэнтральная рада (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сілаў і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва Ўкраіне. Кіраўніком УЦР стаў Міхайла Грушэўскі.
У пэрыяд з 1917 па 1921 гады Ўкраіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасьці: (Украінская Народная Рэспубліка, Украінская дзяржава, Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка), але дзяржаўную незалежнасьць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж СССР, Польскай Рэспублікай, Каралеўствам Румынія і Чэхаславацкай Рэспублікай. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза была сьледзтвам незгуртаванасьці палітычнай эліты, незавершанасьці працэсу фармаваньня нацыі, разрозьненьняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасьцю зьнешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фармаваньня сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасьці.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |